Госці

Алекс Шыраеў

Алекс Шыраеў

Швецыя

Рэжысёр дакументальнага кіно. Прадзюсер ў Dixit International AB, якая спецыялізуецца на вытворчасці дакументальных фільмаў і рэпартажаў. Адзін з заснавальнікаў праекта аб'яднання кінадакументалістаў "B2B Doc".
Ганна Гудкова

Ганна Гудкова

Расія

Крэатыўны прадзюсер, рэдактар, арганізатар і куратар пітчынга на АРКФ «Кінатаўр», праграмны дырэктар адукацыйнага цэнтра «Культбюро». У якасці рэдактара і крэатыўнага прадзюсара выпусціла каля дзясятка кінафільмаў і больш за сорак тэлесерыялаў. Афіцыйны прадстаўнік і адборшчык кінарынку "CentEast" (пры міжнародным кінафестывалі ў Варшаве) па Расіі, Беларусі і Украіне, кансультант шэрагу еўрапейскіх фестываляў кароткаметражных фільмаў (па фарміраванні расійскай праграмы), а таксама "Sofia Meetings" пры міжнародным фестывалі ў Сафіі, Балгарыя (2008-2009). Арганізатар «Рускага дня» на МКФ у Карлавых Варах (2009).
Франчэска Джаі Віа

Франчэска Джаі Віа

Італія

Скаўт-менеджэр, інструктар, адказны за складанне праграм фестываляў, кінакрытык з Турына, Італія. У цяперашні час працуе на Венецыянскім кінафестывалі ў якасці кансультанта па складанні праграм фестывалю. Таксама з'яўляецца мастацкім кіраўніком фестывалю італьянскага кіно ў Ансі (Францыя) і дырэктарам кінафестывалю ў Карбоніі, Сардзінія (Італія). Трэнер TorinoFilmLab.
Даніэл Хачэвар

Даніэл Хачэвар

Славенія

Кінапрадзюсер. З 1987 года, у якасці кінапрадзюсера выпусціў больш за 40 кінафільмаў, а таксама 15 дакументальных фільмаў. З 2005 года з'яўляецца ўдзельнікам галасавання ў Еўрапейскай кінаакадэміі. Актыўна ўдзельнічае ў некалькіх еўрапейскіх ініцыятывах па аўдыёвізуальнаму навучанню, такіх як Midpoint Feature Launch, EAVE (кіраўнік групы ў перыяд з 2009 па 2013 год), праграма Nipkow і майстар-класы Maia. З'яўляецца саветнікам і чальцом прыёмнай камісіі «East Meets West» сумеснай вытворчасці ў Трыесце.
Рыта Станелітэ

Рыта Станелітэ

Літва

Дырэктар індустрыяльнай платформы Meeting point Vilnius Вільнюскага Міжнароднага кінафестывалю Kino Pavasaris.
Х'юга Росак

Х'юга Росак

Чэхія

Дырэктар індустрыяльнай платформы МКФ у Карлавых Варах.
Юлія Сінькевіч

Юлія Сінькевіч

Украіна

Генеральны прадзюсер Адэскага міжнароднага кінафестывалю, у 2006-2008 гадах працавала на міжнародным музычным фестывалі Джаз Коктебель, у 2010 годзе — на мультыдысцыплінарным міжнародным фестывалі сучаснага мастацтва ГОГОЛЬFEST
Думітру Марыян

Думітру Марыян

Малдова

Дзеяч кіно і рэжысёр ALTfilm. Працаваў кіраўніком OWH TV Studio і прадзюсарам ў Media Production, JurnalTV, Atelierul Sergiu Prodan (ASP).
Стэфан Лаўдзін

Стэфан Лаўдзін

Польшча

Кіраваў Варшаўскім кінафестывалем ад самага пачатку яго існавання, працуючы на Варшаўскім Тыдні Кіно з 1986. Стаў кіраўніком фестывалю ў 1991. У 1995 заснаваў кінафонд Warsaw Film Foundation, які арганізуе фестываль, і стварыў Саюз фестываляў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы. У цяперашні час працуе як кансультант па сцэнарыях і вытворчасці кінафільмаў.
Аляксандр Пераз

Аляксандр Пераз

Францыя

Пасля заканчэння кінашколы ESEC у Парыжы Аляксандр Пераз пачаў рэжысёрскую кар'еру, зняўшы кароткаметражны фільм «Паркоўка» (прэмія за лепшую рэжысуру на фестывалі «Mobile Film Festival» ў 2014). За гэтым рушылі ўслед кароткаметражныя карціны, адзначаныя вялікай колькасцю узнагарод, і дзве працы ў супрацоўніцтве з France Inter's WEB service: «Каны, вы чуеце?» (2014) і «Чырвоны» (2015). У 2016 ён працаваў над стварэннем фільма «Сяржант Джэймс», гэта яго першая карціна, знятая ў фармаце 360° (віртуальная рэальнасць).
Філіп Веннінг

Філіп Веннінг

Германія

Філіп вывучыў кіна- і телерэжысуру на факультэце кіно і тэлебачання ў Пражскай акадэміі выяўленчага мастацтва і рэдагавання ў Патсдам-Бабельсбергскім універсітэце кіно. Прэм'ера яго першага фільма ў фармаце 180° «Imagonaut» адбылася на фестывале Berlinale Talents International Filmfestivalў 2014. У студыі INVR.SPACE ён адказвае за развіццё наратыўных канцэпцый для віртуальнай рэальнасці і творчую пост-апрацоўку матэрыялу.
Георгій Маладцоў

Георгій Маладцоў

Расія

Рэжысёр дакументальнага кіно і рэкламы, як у класічным фармаце, так і ў 360. Адборшчык праграмы дакументальнага кіно «Свабодная думка» на ММКФ. Адзін з заснавальнікаў сацыяльнага праекта «VRability» і куратар праекта Russian VR Seasons, прэм'ера якога адбылася на 70-ым Канскім кінафестывалі.
Міхаіл Антыкоў

Міхаіл Антыкоў

Расія

Рэжысёр лічбавых медыя, заснавальнік і генеральны дырэктар Videofabrika.ru. Рэжысёр фільма «Эрмітаж. Віртуальнае апусканне ў часе і прасторы».
Джулія Ліб

Джулія Ліб

Германія

Журналістка, фатограф і рэжысёр, спецыялізуецца на працы ў фармаце VR (віртуальнай рэальнасці). Жыве і працуе ў Мюнхене. Юлія здзейсніла дзве паездкі ў Паўночную Карэю ў 2012 і 2013, і зрабіла фатаграфіі, якія даюць магчымасць зірнуць на самую ізаляваную і таямнічую краіну ў свеце.
Дзяніс Сямёнаў

Дзяніс Сямёнаў

Расія

Мастак, рэжысёр фільмаў для віртуальнай рэальнасці, крэатыўны дырэктар VR-студыі «Great Gonzo Studio». Нарадзіўся ў Маскве, дзяцінства правёў у Фінляндыі. Наведваў курсы пры Акадэміі імя Строганава. У 2002 паступіў на мастацка-графічны факультэт у МПДУ. У 2012 скончыў аспірантуру. Паралельна займаўся найноўшымі тэхналогіямі і іх прымяненнем ў мастацтве. З 2014 года працуе ў жанры VR ART, дзе аб'ядноўвае класічнае мастацтва і віртуальную рэальнасць. З'яўляецца адным з арганізатараў праекта «Russian VR Seasons», фестывалю фільмаў у фармаце віртуальнай рэальнасці.
Наталля Севярына

Наталля Севярына

Расія

Прадзюсар. У 2008 скончыла НДТУ «МИСиС» па спецыяльнасці «Выкладчык англійскай мовы», у 2009 - факультэт журналістыкі РУДН. З 2008 года працавала ў онлайн СМІ (Vogue, Elle) перакладчыкам і рэдактарам. З 2010 працавала міжнародным прадзюсарам на ТБ - НТВ, MTV, «Пятніца». З 2014 працуе з новымі медыя. Да 2016 адказвала за маркетынг і пиар- напрамкі ў Great Gonzo Studio. C 2017 займаецца вытворчасцю VR-фільмаў. З'яўляецца адным з арганізатараў праекта «Russian VR Seasons».
Вольга Чайкоўская

Вольга Чайкоўская

Беларусь

Прадзюсер, дырэктар Фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне».