Агульная інфармацыя
Індустрыяльная платформа ММКФ «Лістапад» Bel:Cinema была адкрыта ў 2015-м годзе з мэтай стварэння ўмоў для зносін прафесіяналаў у сферы кіно, абмену вопытам, распрацоўкі спосабаў узаемадзеяння кінематаграфістаў і прадзюсараў з улікам спецыфікі рэгіёна. Індустрыяльная платформа − практыка сусветнай кінаіндустрыі, яна служыць крыніцай новых праектаў і кааперацый.
Мерапрыемствы Ідустрыяльнай платформы Bel:Cinema пройдуць з 9 па 12 лістапада 2020 года.
У нашым шостым сезоне не будзе традыцыйных пітчынгаў і майстар-класаў, -- мы паспрабуем угледзецца ў наша існуючае кіно і прадказаць будучае. Мы паспрабуем разабрацца ў саміх сабе. Акцэнт у нашай рабоце будзе зроблены на дыскусіях з пераважна беларускімі кінематаграфістамі і крытыкамі. У той час жа Індустрыяльная платформа 2020 не абыдзецца без удзелу замежных гасцей.
Сачыць за навінамі праграмы Індустрыяльнай платформы можна таксама ў групе праекта.