Акрэдытацыя

Для таго, каб працаваць на пляцоўках Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», прадстаўнікам СМІ трэба прайсці працэдуру акрэдытацыі.

Акрэдытавацца могуць журналісты, кінакрытыкі ды кіназнаўцы, якія рэгулярна выступаюць у друкаваных выданнях, блогах, анлайн-медыя, радыё ды ТБ.


Што дае акрэдытацыйны бэдж:


  • праход на кінапаказы (па папярэднім запісе);

  • удзел у мерапрыемствах кінафестывалю (сустрэчы з кінематаграфістамі, лекцыі ды майстар-класы, дыскусіі, мерапрыемствы Індустрыяльнай платформы);

  • магчымасць браць каментары ды рабіць эксклюзіўныя інтэрв'ю з гасцямі кінафестывалю.


Што акрэдытацыйны бэдж не гарантуе:


  • запрашальнікі на цырымоніі адкрыцця ды закрыцця кінафестывалю;

  • праход на вечаровыя кінасеансы на асноўных фестывальных пляцоўках;

  • інтэрв'ю з гасцямі, якія не жадаюць ці не могуць камунікаваць з прэсай.

Каб акрэдытавацца на 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», трэба з 1 жніўня да 30 верасня запоўніць заяўку.

Аўтарам, якія ніколі раней не асвятлялі Мінскі міжнародны кінафестываль, прапануецца акрэсліць прыкладны план будучых публікацый. Калі заяўніку трэба прымацаваць файлы, што пацвярджаюць працу на кінафестывалі ў мінулыя гады, просім адправіць іх асобным лістом на e-mail listapadpress@gmail.com з тэмай «Акрэдытацыя. Вашы імя ды прозвішча».

Заявы з некарэктнымі адказамі на абавязковыя пытанні прэс-цэнтрам не разглядаюцца. Пра вынікі разгляду заявы на акрэдытацыю мы паведамім па пошце.

Пытанні, звязаныя з працэдурай акрэдытацыі, дасылайце на listapadpress@gmail.com.


Акрэдытацыя журналістаў адбываецца ў межах квот:


  • друкаванае выданне ды анлайн-медыя – не больш за двух чалавек (журналіст ды фатограф);
  • інфармацыйнае агенцтва – не больш за двух чалавек;
  • радыёкампанія – не больш за аднаго чалавека ад праекта;
  • тэлекампанія – не больш за трох чалавек ад праекта;
  • блог – адзін чалавек.

Калі вас акрэдытавалі:


  • атрымаць акрэдытацыйны бэдж можна на прэс-канферэнцыі з абвяшчэннем праграмы кінафестывалю (дата будзе анансавана папярэдне), ці з 2 лістапада ў прэс-цэнтры фестывалю ў Falcon Club;
  • прадстаўнікі аднаго выдання могуць атрымаць толькі адзін бэдж;
  • у выпадках парушэння правілаў працы на пляцоўцы, у глядзельнай зале, падчас правядзення мерапрыемстваў акрэдытацыя выдання можа быць прыпынена;
  • у выпадку замены журналіста просім праінфармаваць прэс-цэнтр.