Акрэдытацыя

Акрэдытацыя на 24-ты Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" скончылася 30 верасня. Да сустрэчы на фестывалі!


Нагадваем, што каб прайсці працэдуру акрэдытацыі, трэба было запоўніць заяву па спасылцы, а таксама да 30 верасня даслаць на электронную пошту accreditlist@gmail.com наступныя дакументы:

  • Для друкаваных і анлайн-выданняў: копію вёрсткі анонса фестывальных падзей бягучага года;

  • Для тэлебачання, радыё: спасылка на анонс фестывальных падзей бягучага года, які выйшаў у эфір;

  • Для фатографаў: спіс публікацый на фестывальную тэматыку за мінулы год з копіямі вёрстак (як мінімум дзве), у выпадку адсутнасці публікацый на фестывальную тэматыку, копію вёрстак з фотаздымкамі на іншую тэматыку (як мінімум дзве);

  • Для блогераў з актыўнай аўдыторыяй: спасылка на анонс фестывальных падзей.
У верасні пачнецца інфармацыйная рассылка, прысвечаная падзеям і фактам 24-га Мінскага МКФ.

Квоты на акрэдытацыю журналістаў:
  • друкаванае ці анлайн-выданне - ня больш за 2 чалавек (журналіст і фатограф);

  • радыёкампанія - ня больш за 1 чалавека ад праекту;

  • інфармацыйнае агенцтва - ня больш за 2 чалавек;

  • тэлекампанія - ня больш за 3 чалавек ад праекту;

  • блогер – 1 чалавек.

Некарэктна аформленыя заявы, якія не змяшчаюць усіх звестак, не прымаюцца да разгляду.

Пытанні наконт акрэдытацыі можна задаць па электроннай пошце accreditlist@gmail.com.