Прэс-цэнтр
Наш прэс-цэнтр працуе для таго, каб прадстаўнікі СМІ своечасова атрымлівалі патрэбную інфармацыю пра кінафестываль «Лістапад».
Звяртайцеся да нас, калі ваша пытанне тычыцца акрэдытацыі, інфармацыйнага партнёрства, праходу на кінапаказы і іншыя імпрэзы фестывалю, арганізацыі інтэрв'ю з прадстаўнікамі дырэкцыі ці гасцямі «Лістапада».
Звязацца з намі можна па пошце listapadpress@gmail.com.
Расклад прэс-імпрэзаў з’явіцца ў першай палове кастрычніка. Каб падпісацца на рассылку, адпраўце запыт на listapadpress@gmail.com з тэмай «Падпіска».
Дзелімся карыснымі спасылкамі для стварэння матэрыялаў пра фестываль:
1. Прэс-рэлізы
2. Фотасправаздачы з мерапрыемства (архіў)
3. Кадры з фільмаў / фота кінематаграфістаў (архіў)
Прагляд кіно
Праход на конкурсныя фільмы з асноўнага раскладу (сеансы з 18:30 да 23:00) магчымы пры наяўнасці вольных месцаў па папярэднім запісе за дзень да меркаванага сеанса. Пацверджанне броні на паказы рассылаецца з 20:00 да 22:00 за дзень да сеансу. На вячэрнія паказы ў Falcon Club буцік Кіно запіс не вядзецца.
Для таго, каб скарыстацца магчымасцю наведваць кінапаказы, пасля абвяшчэння праграмы 27-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» састаўце індывідуальны расклад і дашліце спіс фільмаў на пошту listapadpress@gmail.com. Спасылка будзе даступная з 22 кастрычніка.
У фестывальныя дні білетная служба для журналістаў будзе працаваць у Falcon Club з 10:00 да 19:00 штодня.
Некаторыя правілы працы на пляцоўках:
1. На прэс-паказы ў кінатэатры Falcon Club Буцік Кіно гледачы, якія спазніліся, не дапускаюцца;
2. Падчас працы на пляцоўках фестывалю пажадана мець пры сабе акрэдытацыйны бэдж і дакумент, які сведчыць асобу (пасведчанне журналіста ці пашпарт);
3. У кіназалах пасля пачатку дэманстрацыі фільма забаронена фота- і відэаздымка.
Каб запісацца на інтэрв'ю з гасцямі, неабходна:
1. Пакінуць заяўку на інтэрв'ю можна будзе на сайце пасля атрымання спіса чаканых гасцей. Супрацоўнікі прэс-цэнтра звяжуцца з вамі, каб пацвердзіць (ці, у горшым выпадку, не пацвердзіць) магчымасць інтэрв'ю ды агаварыць яго дэталі;
2. Поўны спіс гасцей фестывалю вы атрымаеце ў лісце адраснай інфармацыйнай рассылкі.