УЗНАГАРОДЫ 22-ГО ММКФ «ЛІСТАПАД»

УЗНАГАРОДЫ АСНОЎНАГА КОНКУРСУ ДАКУМЕНТАЛЬНАГА КІНО
Гран-пры «За лепшы дакументальны фільм»
«БРАТЫ» (Польшча) , рэжысёр Войцех Старонь
Спецыяльны прыз журы «За высокае мастацкае выказванне пра гістарычныя падзеі жніўня 1991 г. і новае асэнсаванне хронікі ленінградскіх аператараў»
рэжысёру СЯРГЕЮ ЛАЗНІЦА, «ПАДЗЕЯ» (Нідэрланды, Бельгія)
Дыплом «За мастацкае ўвасабленне партрэта людзей з абмежаванымі магчымасцямі»
рэжысёру АЛЯКСАНДРЫ МАЦЮШАК, «КАСА-БЛАНКА» (Польшча, Мексіка)
Дыплом «За выказванне надзеі на захаванне нацыянальнай культуры ва ўмовах глабалізацыі»
рэжысёру АСТАПУ КАСЦЮКУ, «ЖЫВЫ АГОНЬ» (Украіна)
Дыплом «За ўвасабленне неардынарнай асобы мастака»
рэжысёру ГЕДРЭ ЖЫКІТЭ, «МАЙСТАР І ТАЦЦЯНА» (Літва)