УЗНАГАРОДЫ 22-ГО ММКФ «ЛІСТАПАД»

УЗНАГАРОДЫ 22-ГО ММКФ «ЛІСТАПАД»

УЗНАГАРОДЫ АСНОЎНАГА КОНКУРСУ ІГРАВОГА КІНО

Дыплом «За высокую мастацкасць гукавога рашэння

гукарэжысёру УЛАДЗІМІРУ ГАЛАЎНІЦКАМУ, «КРАІНА ОЗ» (Расія) «СПАКОЙ НАМ ТОЛЬКІ СНІЦЦА» (Літва, Францыя, Расія)

Дыплом «За арыгінальную інтэрпрэтацыю класічнага твора»

аўтарам сцэнара МАРЦІНУ ВРОНА і Паўлу МАСЛОНА, «ДЭМАН» (Польшча, Ізраіль) , рэжысёр Марцін Врона

Дыплом «За этычны пачатак у мастацкім даследаванні жыцця сучаснага Кітая»

рэжысёру ЦЗЯ ЧЖАНКЭ, «І ГОРЫ ЗРУШВАЮЦЦА» (Кітай, Францыя, Японія)

УЗНАГАРОДЫ МІЖНАРОДНАГА ЖУРЫ КІНАПРЭСЫ

Прыз «За лепшы акцёрскі ансамбль»

«СМАГА» (Балгарыя) , рэжысёр Светла Цацоркава

Спецыяльны дыплом «За цуд веры ў кіно, за веру ў цуд жыцця»

«АНАХІТА (ВЫБРАННІК)» (Японія) , рэжысёр Аціра Ямамота

УЗНАГАРОДЫ АСНОЎНАГА КОНКУРСУ ДАКУМЕНТАЛЬНАГА КІНО

Дыплом «За выказванне надзеі на захаванне нацыянальнай культуры ва ўмовах глабалізацыі»

рэжысёру АСТАПУ КАСЦЮКУ, «ЖЫВЫ АГОНЬ» (Украіна)

Дыплом «За ўвасабленне неардынарнай асобы мастака»

рэжысёру ГЕДРЭ ЖЫКІТЭ, «МАЙСТАР І ТАЦЦЯНА» (Літва)

УЗНАГАРОДЫ КОНКУРСУ ФІЛЬМАЎ ДЛЯ ДЗІЦЯЧАЙ І ЮНАЦКАЙ АЎДЫТОРЫІ «ЛІСТАПАДЗІК»

Прыз «Лепшая праца дарослага акцёра ў дзіцячым фільме»

ВАЛЕРЫЯ ГАЛІНО, «ХЛОПЕЦ-НЕВІДЗІМКА» (Італія, Францыя) , рэжысёр Габрыэле Сальваторэс

Спецыяльная згадка

«ЗАЛАТОЕ КАРАЛЕЎСТА» (ЗША, М'янма) , рэжысёр Браян Перкінс