Кінакрытык Алена Сцішова прэзентуе кнігу ў рамках «Лістапада»

У рамках сустрэчы, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў расійскім кіно з пункту гледжання кінакрытыкі, таксама пройдзе прэзентацыя кнігі Алены Сцішовай «Расійскае кіно ў пошуках рэальнасці. Паказанні сведкаў». За ўвесь постсавецкі перыяд гэта першая ўнікальная спроба асэнсавання кінапрацэсу найноўшага часу ў гістарычных і сацыякультурных параметрах. Аўтар аналізуе сітуацыю, якая склалася ў кінавытворчасці ў канцы 1980-х – пачатку 19990-х гадоў: галоснасць, свабода слова, крах інстытуту цэнзуры, першыя крокі рынкавай эканомікі. Асаблівы інтарэс уяўляюць тэксты, што даследуюць творчыя і светапоглядныя праблемы, з якімі сутыкнуліся кінематаграфісты ў постсавецкую эпоху.

Алена Міхайлаўна Сцішова – кінакрытык, культуролаг. З 1974 года працуе ў часопісе «Искусство кино», кіруе аддзелам расійскага кіно. Аўтар трох кніг і сотні артыкулаў па расійскаму кіно і кінематографу незалежных рэспублік СНД. Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ, член Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка» і экспертнай рады Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў, член ФІПРЭСІ. Тройчы ўганараваная прызам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі ў галіне кінакрытыкі і кіназнаўства.

Звяртаем вашую ўвагу, што, у сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, на майстр-клас неабходны папярэдні запіс па тэлефоне +375-44-792-15-67 (Любоў Журомская, ММКФ «Лістапад»). 

Перейти к списку мастер-классов