Перспектывы беларускіх кінематаграфістаў на міжнародных кінафестывалях

Пад час майстр-класу будзе абмяркоўвацца магчымасць міжнароднага супрацоўніцтва паміж беларускімі кінематаграфістамі і фестывалем "GoEast", сучасныя тэндэнцыі кінаіндустрыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дырэктар фестывалю Габі Бабіч раскажа, што неабходна для ўдзелу ў фестывалі, якія крытэрыі адбору твораў і чым "GoEast" адрозніваецца ад іншых кінафестываляў.

У рамках сустрэчы таксама адбудзецца прэзентацыя эксклюзіўнага праекту "GoEast Project Market", які дапамагае маладым рэжысёрам ажыццяўляць свае праекты ў супрадукцыі з нямецкімі прадзюсарамі. 

Фестываль кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы "GoEast" у Візбадэне з’яўляецца найважнейшым форумам, прысвечаным кінематографу Усходняй Еўропы. Ён заснаваны ў 2001 годзе, хутка атрымаў аўтарытэт і штогод прымае каля 200 гасцей. Сярод якіх былі такія вядомыя рэжысёры, як Кшыштаф Занусі, Іржы Менцэль, Ханна Шыгула, Бэла Тар, Ежы Штур, Кіра Муратава, Сяргей Лазніца ды шмат іншых.

Габі Бабіч вывучала кіна- і тэатразнаўства ў Парыжы ды Франкфурце-на-Майне. З 2005г. па 2007г. працавала ў аддзеле культурных праграм Інстытута імя Гётэ ў Сараева. З 2010 года з’яўляецца дырэктарам фестывалю кіно Цэнтральнай і Усходняй Еўропы "GoEast".



Звяртаем вашую ўвагу, што, у сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, на майстр-клас неабходная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы: http://cms.goethe.de/ins/by/min/ver/be11706645v.htm

Уся дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+ 375-17- 237- 71-19 Вера Дзядок, Інстытут імя Гётэ ў Мінску

+375-44-792-15-67 Любоў Журомская, ММКФ «Лістапад»

Перейти к списку мастер-классов