Журы «Лістападзіка» ўзначаліць Галіна Данэлія



Галіна Іванаўна пастаянна жыве і працуе ў Маскве. Але наведвае і Беларусь, з якой сама родам.
Яе досвед працы ў кіно пачаўся з вучобы на акцёрскім факультэце Тэатральнай вучэльні імя Б. Шчукіна. Пазней яна скончыла рэжысёрскі факультэт ВГІКа (майстэрня І.Таланкіна). Працавала на кінастудіі імя Горкага. Рэжысёр карцін «Бягучы дзень» (1986), «Жарт» (1987), «Француз» (1988). У якасці прадзюсара брала ўдзел у анімацыйных праектах «Калабок» (2007), «Луна/Марс» (2008), «Лёлік і Барбарыкі» (2009, 2012).
У Мінску Галіна Данэлія прэзентуе мультыплікацыйны серыял пра чалавечкаў з планеты Барбарэла і школу Сяброўства «Лёлік і Барбарыкі» (рэж. Уладзімір Сакоў). У стварэнні гэтага мультфільма ўдзельнічалі педагогі і дзіцячыя псіхолагі. У кожнай серыі гучаць песні аўтара і кампазітара Любашы, напісаныя адмыслова для праекту. Выконвае песні дзіцячы музычны гурт «Барбарыкі».
Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» пройдзе 2–5 лістапада 2013 года ў г. Мінску ў рамках 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». У конкурсе возьмуць удзел 9 фільмаў.