"Мой сабака Кілер" – лепшы славацкі фільм года

Драма “Мой сабака Кілер” (рэж. Міра Форнай), якая ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме ХХ Мінскага МКФ “Лістапад”, атрымала 3 узнагароды Нацыянальнай кінапрэміі Славакіі “Сонца ў сетцы”, у тым ліку, галоўную – “За лепшы мастацкі фільм”. Міра Форнай узнагароджана прызамі “За лепшую рэжысуру” і “За лепшы сцэнар”.

Нацыянальная кінапрэмія “Сонца ў сетцы” раз на два гады ўзнагароджвае самыя адметныя фільмы, якія былі знятыя ў Славакіі. Гэта аналаг прэміі “Сезар” у Францыі, “Давід дзі Данатэла” ў Італіі, “Чэшскі леў” у Чэхі і інш. Арганізатар узнагароды – Славацкая акадэмія кіно і тэлебачання. Назва нацыянальнай кінематаграфічнай узнагароды – “Сонца ў сетцы” – адсылае да аднаго з найбольш важных славацкіх фільмаў шасцідзясятых гадоў, снятага Штэфанам Угерам і вызначыўшага наперад знакамітую чэшскую “новую хвалю”. Рэтраспектыва фільмаў Штэфана Угера прайшла на XIX Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” у 2012 годзе.

Фільм “Мой сабака Кілер” ганараваны шмат якімі прызамі, у тым ліку на Ратэрдамскім, Вільнюскім міжнародных кінафестывалях, Міжнародным кінафестывалі імя Андрэя Таркоўскага “Люстэрка” і іншых. Карціна прыняла ўдзел у праграмах найбуйнейшых кінафорумаў Германіі, Арменіі, Чэхіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі. “Мой пёс Кілер” прэтэндаваў на прэмію “Оскар” у намінацыі “Лепшы фільм на замежнай мове” ад Славакіі.

Зараз рэжысёр і прадзюсер Міра Форнай працуе над стварэннем свайго трэцяга паўнаметражнага фільма пад назвай “COOK, F**K, KILL”. Гэтая карціна заяўлена як абсурдзісцкая драма пра хатні гвалт – адзін дзень з жыцця Яраслава К., які працуе санітарам у шпіталі. Першае ўражанне пра героя як пра дастаткова дабрадушнага і даволі прывабнага мужчыну аказваецца падманлівым. Ён паталагічна раўнівы, без ваганняў здяйсняе гвалт, падман, запалохванне ў адносінах да іншых, што прыводзіць да сямейнай трагедыі і, у выніку, павернецца супраць яго самога. Праект “COOK, F**K, KILL” ужо атрымаў галоўны прыз на пітчынгу ў межах Міжнароднага кінфестывалю ў Сафіі.