"Параджанаў" - лепшы фільм года ў Арменіі

“Параджанаў” – фільм-удзельнік асноўнай конкурснай праграмы ігравога кіно 20-га Мінскага МКФ “Лістапад”, створаны да 90-годдзя са дня нараджэння вялікага майстра намаганнямі і натхненнем Украіны, Францыі, Грузіі і Арменіі, - атрымаў чатыры ўзнагароды Нацыянальнай кінапрэміі Арменіі “Айак” за лепшы фільм, лепшую рэжысуру (Серж Аведзікян, Алена Фяцісава), лепшаму акцёру (Серж Аведзікян) і лепшаму мастаку (Уладзіслаў Рыжыкаў).

З 8 мая фільм “Параджанаў” выйшаў у пракат у Расіі, а напрыканцы года плануецца яго пракат ў Францыі.

“Айак” – маладая кінапрэмія, якая ўручаецца штогод з 2012 года. У спіс намінантаў на першую прэмію трапілі лепшыя армянскія карціны, што былі зняты за апошнія 20 год. Статуэтка, якой узнагароджваюцца лаўрэаты, уяўляе сабой бронзавы прамавугольнік, складзены з рук, прызначаны для пошука кадра (“візір” – альбо па-армянскі “айак”). У 2014 годзе Нацыянальная кінапрэмія “Айак” была прысвечана 90-годдзю са дня нараджэння Сяргея Параджанава.