Цзя Чжанкэ у журы 67-га Канскага кінафестывалю
Цзя Чжанкэ, рэжысёр і аўтар сцэнару фільма “Дакрананне граху”, уладальнік прыза “За лепшую рэжысуру” 20-га Мінскага МКФ “Лістапад”, у гэтым годзе ў складзе журы асноўнага конкурса 67-га Канскага кінафестывалю.
Фільмы Цзя Чжанкэ чатыры разы ўдзельнічалі ў розных Канскіх праграмах. А крымінальная драма “Дакрананне граху”, задуманая аўтарам на аснове артыкулаў у мясцовых газетах і абмеркаваннях у сацыяльных сетках, якія ўразілі Чжанкэ апісанымі ў іх праявамі жорсткасці, атрымала ў 2013 годзе канскі прыз “За лепшы сцэнар”.
Старонка журы на афіцыйным сайце Канскага кінафестывалю: http://www.festival-cannes.com/ru/archives/juryLongFilm.html
67-й Канскі кінафестываль адкрыўся 14 мая. На галоўную ўзнагароду кінафестывалю – “Залатую пальмавую галіну” – прэтэндуюць 18 фільмаў. Лаўрэатаў аб’явяць 24 мая.