Распачаўся прыём заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе-2014

Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” абвяшчае пра пачатак прыняцця заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе-2014.

Да ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе ММКФ “Лістапад” прымаюцца ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя поўнаметражныя і кароткаметражныя фільмы, створаныя беларускімі аўтарамі ў Беларусі і за яе межамі за апошнія два гады. Прызы конкурсу будуць размеркаваны па трох намінацыях: ігравое кіно, дакументальнае кіно і анімацыя. Вызначаць перможцаў будзе міжнароднае журы.

Умовы ўдзелу, пералік матэрыялаў, якія неабходна даслаць на адрас Фестывалю для ўдзелу ў адборы, надрукаваны тут. Тут можна запоўніць заяўку на ўдзел.

Прыняцце заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе 21-га ММКФ “Лістапад” будзе ажыццяўляцца да 22 верасня 2014 г.

XXI Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” адбудзецца з 7 па 14 лістапада 2014 г. З рэгламентам фестывалю можна азнаёміцца па спасылцы.