Пачалася акрэдытацыя СМІ на XXI ММКФ “Лістапад”

18 верасня 2014 года XXI Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” пачынае акрэдытацыю прадстаўнікоў СМІ. Заяўкі на акрэдытацыю прымаюцца па 18 кастрычніка ўключна.

Акрэдытацыя дазваляе журналістам найбольш поўна асвятляць працу фестывалю, прымаць удзел у мерапрыемствах кінафоруму, мець доступ да самай падрабязнай інфармацыі пра яго падрыхтоўку.

Заяўку на акрэдытацыю могуць падаць прадстаўнікі СМІ (радыё, тэлебачання, друкаванай прэсы, інфармацыйных агенцтваў, інтэрнэт-выданняў) Рэспублікі беларусь, а таксама далёкага и блізкага замежжа.

Каб атрымаць акрэдытацыю, неабходна запоўніць форму заяўкі, прыкласці да яе копіі/публікацыі матэрыялаў пра фестываль (калі гэта паўторны ўдзел) або на іншую тэматыку (у выпадку ўдзела ўпершыню) і даслаць іх на электронны адрас pressa@listapad.com.

У выпадку станоўчага адказу журналіст атрымоўвае пацвярджэнне на свой электронны адрас пасля 18 кастрычніка 2014 года.

Падрабязнее з правіламі акрэдытацыі можна пазнаёміцца на сайце фестывалю.

Нагадваем, что ў гэтым годзе кінафестываль “Лістапад” пройдзе з 7 па 14 лістпада.

Будзем рады бачыць вас на “Лістападзе-2014”!