Эксклюзіўны паказ фільма «Брыжыт Бардо ў “Пагардзе” Гадара» і творчая сустрэча з Давідам Цебулем

10 лістапада а 18.00 у Музеі гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

 
«Le Mépris» de Jean-Luc Godard©1963, Studio Canal

Пра фільм  «БРЫЖЫТ БАРДО Ў “ПАГАРДЗЕ” ГАДАРА» (Францыя, 2013, 1 г. 54 хв.):        

Задумаўшы карціну пра Брыжыт Бардо, Цебуль сустрэўся з акцёркай, якая вырашыла, што сама ў фільме здымацца не будзе. Затое дасць рэжысёру поўны доступда сямейнага відэаархіву, знятага бацькам Бардо, дзе можна ўбачыць нават кадры першых дзён жыцця Брыжыт. Акцёрка таксама дазволіла Цебулюздымаць усе памятныя ёй месцы, дамы, дзе яна калісьці жыла. У выніку атрымаўся фільм «Бардо: Зусім не тая», лірычны аповед пра не проста славутую французскую кінаакцёрку, але і надзвычайную жанчыну, поўную эмоцый і супярэчнасцяў.

 

Пра рэжысёра:

Давід Цебуль (David Teboul) вывучаў гісторыю і права, працаваў журналістам. У кіно з 1997 г.

У 2000 г. ён заваяваў давер моднага дому ІЎ СЭН-ЛАРАН, дзе правёў тры месяцы, здымаючы фільм аб працэсе распрацоўкі новай калекцыі і штодзённым жыцці Іва Сэн-Ларана «Іў Сэн- Ларан, авеню Марсо 5, 75116, Парыж», а таксама пра маладыя гады дызайнера – «Іў Сэн-Ларан: яго жыццё, яго час».

У 2005 г. Давід Цебуль стварыў дакументальны фільм «Лазня», дзе даследаваў расійскае грамадства праз прызму лазні і ўзаемадзеяння асабістага і грамадскага ў іх.

Тэлефоны для даведак: 327-10-75; (029) 627-10-75
 
Паказ арганізаваны Музеем гісторыі беларускага кіно супольна з дырэкцыяй Мінскага МКФ «Лістапад–2014» пры падтрымцы Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Французскага інстытута ў Парыжы і Месяца дакументальнага кіно (Францыя).