«Голас Эдзіт Піяф» загучыць на ММКФ «Лiстапад»

Напярэдадні 100-¬годдзя са дня народзінаў вялікай францужанкі Эдзіт Піяф, якое ўвесь свет будзе адзначаць на працягу ўсяго 2015 года, у Мінску адбудзецца канцэрт выканаўцы музычных партый у фільме-прысвячэнні Эдзіт Піяф «Жыццё ў ружовым колеры»  (рэж. Аліўе Даан) ‒ французскай спявачкі Жыль Эгро.

Адмысловай госцяй XXI Міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад» стане французская спявачка Жыль Эгро ў суправаджэнні піяніста Альсэа Пасэа. Госця выканае некалькі музычных кампазіцый з рэпертуару Эдзіт Піяф для гледачоў цырымоніі адкрыцця.  

Годным завяршэннем першага святочнага дня кінафоруму стане афіцыйная вечарына кінафестывалю «Listapad Cabaret Party» з удзелам французскіх гасцей. Падчас адзінага ў Мінску спектакля-канцэрта “Голас Эдзіт Піяф” Жыль Эгро прадставіць калекцыю лепшых твораў вялікай Эдзіт у прыглушаным святле сафітаў, пад гукі жывога піяна і пырскі шампанскага, адным словам, у атмасферы парыжскіх кабарэ першай паловы ХХ стагоддзя.  

«Хочацца спадзявацца, што «Listapad Cabaret Party» ў сталічным клубе “Blondes&Brunettes”стане прыемным падарункам для удзельнікаў мінскага кінафоруму, а таксама нашых гасцей з арыстакратычных і дзелавых колаў сталіцы», ­ - тлумачуць арганізатары мерапрыемства кампанія «Франс Групп».  

Арганізатар мерапрыемства - кампанія «Франс Групп» супольна з ММКФ «Лiстапад», пры садзейнічанні Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусьсь, PR-агентства «DonaPR», клуба «Blondes&Brunettes», кампаніі «Прайм Резерв». Партнёр мерапрыемства - ЗАТ «Альфа¬Банк».