“Баба, Ваня і Каза” Дар’і Юркевіч на фестывалі ў Клермон-Феранэ

Фільм нашай суайчынніцы Дар’і Юркевіч “Баба, Ваня і каза” (вытворчасць – Францыя), які атрымаў дыплом Нацыянальнага конкурса 21-га ММКФ “Лістапад”, гэтым разам прыме ўдзел у нацыянальным конкурсе ўжо французскага прэстыжнага Міжнароднага фестывалю кароткага метра ў Клермон-Феранэ.

Фестываль у Клермон-Феранэ знакаміты найбуйнейшым у Еўропе кінарынкам кароткаметражнага кіно, дзе асноўнымі пакупнікамі з’яўляюцца тэлевізійныя і інтэрнет-кампаніі. Прываблівае ён і шматлікіх адборшчыкаў з іншых кінафорумаў.

Дзеянне фільма “Баба, Ваня і Каза” адбываецца ў адной невялікай беларускай вёсцы. Жыццё бабы Серафімы круціцца вакол яе сына, алкаголіка Вані. Не маючы на сваім баку нікога, акрамя белай казы Манькі, баба Серафіма пачынае вайну супраць суседкі Глашы, якая варыць і прадае самагон у вёсцы. Галоўную ролю выканала непрафесійная актрыса Вера Токарава.

Усе 58 удзельнікаў нацыянальнага конкурса Фестывалю ў Клермон-Феранэ тут.


Фота Роберт Сенека