Фільм “Бясконцы ўцёк, вечнае вяртанне” Аруцюна Хачатрана перамог на МКФ у Турыне

Карціна Аруцюна Хачатрана “Бясконцы ўцёк, вечнае вяртанне” прызнаная лепшай у дакументальным конкурсе 32-га Міжнароднага кінафестывалю ў Турыне.

Тэма, якую знакаміты рэжысёр распрацоўвае ўжо не першы год, - лёс армян, рассеяных цяжкай гісторыяй па свеце. У рашэнні журы падкрэсліваецца “сапраўднае пачуццё трывогі” і “амаль фізічны дотык да рэальнасці”, прыгажосць вобразаў, якія перадаюць адзіноту чалавека і яго імкненне быць часткай свайго народу, піша "Коммерсантъ".

“Бясконцы ўцёк, вечнае вяртанне” Аруцюна Хачатрана, спецыяльнага госця 21-га ММКФ “Лістапад”, старшыні журы Нацыянальнага конкурса, можна было пабачыць на мінскім кінафестывалі ў спецыяльнай праграме.


Фота Роберт Сенэка