Фільм "Племя" атрымаў Гран-пры на кінафестывалі ў Тбілісі

Трыумфатар ММКФ "Лістапад-2014" украінскі фільм "Племя" выйграў Гран-пры міжнароднага конкурса 15-га Тбіліскага кінафестывалю. У рашэнні журы падкрэсліваецца, што дэбютная карціна рэжысёра Міраслава Слабашпіцкага атрымала галоўны прыз як "яркі і маўклівы лямант супраць бесчалавечных паводзінаў". Другі прыз, якім узнагароджаны фільм "Племя", - Прыз імя Сяргея Параджанава "За паэтычнае бачанне".
На 15-м Тбіліскім міжнародным кінафестывалі было паказана 150 карцін. У кінафоруме ўдзельнічалі 80 рэжысёраў з розных краін свету. 
Наперадзе ў украінскай карціны, уладальніка "Золата" і "Срэбра" 21-га ММКФ "Лістапад", - удзел у адным з найбуйнейшых фестываляў незалежнага кіно "Сандэнс", а таксама ў намінацыі дэбютаў "Еўрапейскае адкрыццё" Еўрапейскай кінаакадэміі.