"Іда" - лепшы еўрапейскі фільм 2014 года

Адразу пяць узнагарод Еўрапейскай кінаакадэміі атрымала польская карціна "Іда", леташні ўладальнік "Золата Лістапада". У тым ліку, узнагародны за лепшы еўрапейскі фільм. Павел Паўлікоўскі стаў рэжысёрам года і атрымаў прыз за сцэнарый; лепшай была прызнана і аператарскай праца Лукаша Жаля і Рышарда Лянчэўскага. Фільм пакарыў еўрапейскую аўдыторыю - "Іда" узнагароджана прызам глядацкіх сімпатый. 

 

Карціна "Племя" Міраслава Слабашпіцкага названая лепшым еўрапейскім дэбютам года. У суботу ўвечары фільм-трыумфатар "Лістапад-2014" атрымаў прыз у намінацыі "Еўрапейскае адкрыццё". 

 

Цяпер ужо і "еўрапейскага Оскара" атрымала Марыён Каціяр - узнагарода лепшай актрысе за роль у фільме "Два дні, адна ноч" Жан-Люка і П'ера Дардэнаў

 

У гонар вялізнага ўнёска Аньес Варда ў кінематограф, Еўрапейская кінаакадэмія ўручыла рэжысёру Прэмію за заслугі (Lifetime Achievement Award). Магію яе мастацтва маглі ў гэтым годзе адчуць і гледачы "Лістапада" ў пазаконкурснай праграме "Кіно пра кіно".

 

Працягваем сачыць за фестывальнымі перамогамі лепшых карцін ММКФ "Лістапад".