«”Лістапад”. Калекцыя»: выбраныя фільмы 21-га ММКФ выходзяць у пракат

Узімку ў межах сумеснага праекта "АРТ Карпарэйшн", УП "Кінавідэапракат" і кінатэатра "Перамога" «"Лістапад". Калекцыя» пакажуць выбраныя фільмы 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю, якія выклікалі рэзананс і былі ўдастоены асаблівай увагі гледачоў. Пабачыць у "Перамозе" можна будзе, у тым ліку, фільм-уладальнік прыза глядацкіх сімпатый "Бронза "Лістапада" "Апантанасць" і карціну закрыцця 21-га ММКФ "Тры сэрцы" з Шарлотай Генсбур, Кьярай Мастраяні і Катрын Дэнёў у галоўных ролях. "Лістапад. Калекцыя" - гэта фільмы папулярных рэжысёраў, чый арыгінальны аўтарскі стыль лёгка пазнаць, смелыя кінадэбюты, якія моцна прагучалі ў сыходзячым годзе, самыя запатрабаваныя акцёры, самыя прыгожыя актрысы, культавыя імёны; фільмы-ўдзельнікі Берлінскага, Венецыянскага кінафестываляў, кінафестывалю "Сандэнс". "Такое рознае кіно!" - ад Нарвегіі да Аўстраліі, ад "чорнай" камедыі да гісторыі першага кахання.

Ужо на экране! Да 14 снежня. Штодзённа ў 23:00. "Аўтакінатэатр"

«ДУРНАЯ СПРАВА НЯХІТРАЯ»



"Чорная" камедыя на фоне беласнежных пейзажаў асляпляльнай Скандынавіі ў пастаноўцы аднаго з лепшых рэжысёраў Нарвегіі Ганса Петэра Моланда. Крытыкі параўноўваюць гэтую дасціпную крымінальную гісторыю пра снегаўборшчыка-забойцу з фільмамі Квенціна Таранціна, Гая Рычы і братоў Коэнаў за стыль, іронію і выяўленне тонкай мяжы, якая падзяляе дабро і ліха. Стэлан Скарсгард ("Німфаманка", "Рассякаючы хвалі", "Дзяўчына з татуіроўкай цмока", "Піраты Карыбскага мора") і Бруна Ганц ("Неба над Берлінам", "Бункер", "Насферату: прывід ночы", "Вечнасць і адзін дзень") прынялі ўдзел у "Дурной справе...", якая патрапіла ў асноўны конкурс Берлінскага МКФ. На "Лістапад-2014" фільм быў паказаны ў пазаконкурснай секцыі "АРТ-Блакбастар".


З 15 па 31 снежня. Кінатэатр "Перамога"

«НОВАЯ СЯБРОЎКА»



Гендэрная трагікамедыя, магчыма, самага моднага сёння французскага рэжысёра Франсуа Азона. Гэтая карціна ўпрыгожыла пазаконкурсную секцыю "Такое рознае каханне" Мінскага МКФ. У загадкавай і нетрывіяльнай гісторыі пра пошук свайго "Я" і свабодзе выбару спосабу жыцця зняліся знакамітыя акцёры: прыгажун Рамэн Дзюрыс, папулярны выканаўца рамантычных роляў, паказаўся ў цалкам незвычайным для сябе амплуа, і Анаіс Дэмусцье, якую ў Францыі з абажаннем называюць новай Ізабэль Юпер.


З 15 па 31 снежня. Кінатэатр "Перамога"

«МАЯ СПАДАРЫНЯ»



Дэбютная праца аўстралійскага рэжысёра Стывена Лэнса ўдзельнічала ў конкурсе "Маладосць на маршы" 21-га ММКФ "Лістапад". Ролю "спадарыні" ў гэтай палкай і небяспечнай гісторыі першага кахання і сяброўства самотных сэрцаў выканала чароўная францужанка Эмануэль Беар ("Чароўная свавольніца", "Ад", "8 жанчын", "Місія: выканаць немагчыма", "Жаўтавокія кракадзілы"). Мудрагелістая меладрама з далёкага кантынента захапляе рамантыкай, непрадказальнасцю і пікантнасцю ўзаемаадносін галоўных герояў. 


З 1 па 14 студзеня. Кінатэатр "Перамога"

«АПАНТАНАСЦЬ» – Прыз глядацкіх сімпатый "Бронза "Лістапада"

 

Дэбютная праца-сенсацыя амерыканскага рэжысёра Дамьена Шазэля. Фільм-пераможца прэстыжнага кінафестывалю "Сандэнс", які сабраў на дзіва захопленую прэсу. Карціна пра таленавітага 19-гадовага барабаншчыка і яго бязлітаснага, але геніяльнага настаўніка - значна больш, чым проста "гісторыя поспеху": гэта расповед пра пераадоленне межаў чалавечых магчымасцяў. Па-сапраўднаму жорсткі трылер пра музыку і талент, вялікая драма пра вучня і настаўніка: хто пераможа ў гэтай сутычцы? 


З 1 па 14 студзеня. Кінатэатр "Перамога"

«ТРЫ СЭРЦЫ» – Фільм закрыцця 21-га Мінскага МКФ «Лістапад»

 

Класічная французская меладрама рэжысёра Бенуа Жако з уражваючым акцёрскім складам. Зоркі еўрапейскага кіно Шарлота Генсбур ("Німфаманка", "Меланхолія", "Антыхрыст", "Навука сненняў", "21 грам") і Кьяра Мастраяні ("Слаўныя вырадкі", "Усе песні толькі пра каханне", "Высокая мода") іграюць сясцёр. Катрын Дэнёў ("Шэрбургскія парасоны", "Дзённая прыгажуня", "Агіда", "8 жанчын", "За цыгарэтамі") у ролі іх маці (і маці Кьяры Мастраяні ў жыцці). А комік Бенуа Пульворд ("Коко до Шанэль", "Астэрікс на Алімпійскіх кульнях", "Чалавек кусае сабаку") стане ў фільме аб'ектам рамантычных пачуццяў абедзвюх сясцёр. "Тры сэрцы" - удзельнік асноўнага конкурса Венецыянскага МКФ. 

Сачыце за абнаўленнямі ў раскладзе на сайтах artcorporation.by, listapad.com і kinominska.by.

Паказы выбраных фільмаў 21-га ММКФ "Лістапад" у праекце "Лістапад. Калекцыя" плануецца працягнуць.