“Мандарын” Шона Бейкера на МКФ "Sundance" і сярод самых чаканых прэм’ер 2015-га

Шон Бейкер увайшоў у топ-10 рэжысёраў, фільмы якіх ні ў якім разе нельга прапусціць у 2015 годзе, па версіі часопіса Variety.

Новы фільм амерыканца Шона Бейкера, старшыні журы конкурса “Маладосць на маршы” на “Лістапад-2014”, называецца “Мандарын” і прадстаўляе незнаёмы вобраз Лос-Анджэлеса, той схаваны бок Каліфорніі, які амаль ніколі не трапляе на кінаэкраны. Сёння аб’яўлена, што “Мандарын” прыме ўдзел у секцыі “Next” кінафестывалю Sundance-2015, галоўнага бастыёна амерыканскага незалежнага кіно.

Папярэдні фільм Шона Бейкера “Старлетка” быў паказаны на ММКФ “Лістапад” у 2013 годзе.

Таксама ў топ-10 Variety шведскі рэжысёр Рубэн Остлунд, які знаёмы гледачам “Лістапада” па фільму “Добраахвотна-прымусова” (пазаконкурсная праграма-2010).

Поўны спіс “абавязковых да прагляду ў 2015-м” рэжысёраў тут.

Крытыкі выбіралі аўтараў з усіх куткоў свету – ад Аўстраліі да Аргенціны, – якія прадсаўляюць разнастайныя стылі і пункты гледжання, але ад кожнага з іх у новым годзе чакаюцца надзвычай цудоўныя працы як у Галівудзе, так і за мяжой.


Фота Роберт Сенека