«Цуды», «Суд» и «Побач з ёй» сярод пераможцаў фестывалю «2morrow/Заўтра»

Фільм «ЦУДЫ» італьянскага рэжысёра Алічэ РОРВАХЕР, раней уганараванага дыпломам за лепшы акцёрскі ансамбль 21-га ММКФ "Лістапад", стаў пераможцам міжнароднага фестывалю сучаснага незалежнага кіно «2morrow/Заўтра».

 

Фестываль паказаў лепшыя фільмы 2014 года ўжо ў 2015-м. «Фільмы, якія трапілі ў конкурсную праграму, знаходзяцца ў стане пераходу ад аднаго да іншага, на памежных тэрыторыях, паміж сусветамі і жанрамі і спрабуюць на трываласць гэтыя межы, каб пазбегнуць статыкі, закансерваванасці, пэўнасці».

Узнагароды за лепшую выяву і лепшы сцэнар фестывалю «2morrow/Заўтра» атрымала індыйская драма «СУД» рэжысёра  Чайтанья Тамханэ.

Спецыяльнай ўзгадкай журы ўганаравана работа актрысы Даны Іўгі за ролю ў фільме «ПОБАЧ З ЁЙ» ізраільскага рэжысёра  Асафа Кормана.