Дж.К. Сіманс ("Апантанасць") атрымаў "Залаты глобус"

Дж.К. Сіманс стаў уладальнікам "Залатога глобусу" ў намінацыі "Лепшы акцёр другога плану" за роль у фільме "Апантанасць". Гэтая перамога аказалася ледзьве не самай прадказальнай на сёлетнім "Залатым глобусе", а цяпер акцёру прадракаюць немінучы "Оскар" у той жа намінацыі. На "Залаты глобус" у катэгорыі "Лепшы акцёр другога плану" былі таксама намініраваны Роберт Дзювал ("Суддзя"), Ітан Хоук ("Малалецтва"), Эдвард Нортан ("Бёрдмэн") и Марк Руфала ("Паляўнічы на ліс").

Нагадаем, прыз "За лепшую мужчынскую ролю другога плану" ў фільме "Апантанасць" Дж.К. Сіманс выйграў і на 21-м Мінскім МКФ "Лістапад". 

"Апантанасць" можна паглядзець у кінатэатры "Перамога" ў межах праекта "Лістапад. Калекцыя" яшчэ тры дні (сеансы ў 17:00 і 21:10). 

 Photographer: Jordan Strauss/Invision/AP