«Прыгажуні ў Парыжы» у мінскім пракаце з 15 студзеня

«Лiстапад. Калекцыя» працягвае радаваць гледачоў самымі яркімі фільмамі сусветнага кінематографа.
З 15 студзеня ў абмежаваны пракат выходзіць бліскучая камедыя «Прыгажуні ў Парыжы» - гісторыя пра 11 імпазантных францужанак, якія вырашаюць увасобіць свае патаемныя жаданні ў жыццё і гатовыя разысціся на ўсе застаўкі дзеля новых пачуццяў. Каханне можа напаткаць дзе заўгодна - у чужой спальні ці звычайным пад'ездзе, і мужчыны - няма чаго грахі таіць - не заўсёды аказваюцца прынцамі з тугой кішэняй ды падцягнутым торсам. У дадзеным выпадку, хутчэй, наадварот. Але калі французскіх кавалераў і можна назваць рамантычнымі няўдачнікамі, раскошных парыжанак - ні ў якім разе.

 

Ізабэль Аджані («Квартэт», «Апантаная», «Каміла Кладэль»), Летыцыя Каста («Твары», «Генсбур. Каханне хулігана»), Адры Флеро («1+1», «Поўнач у Парыжы», «Жанчыны з 6-га паверха»), Марына Хэндс («Нашэсце варвараў», «Не кажы нікому», «Скафандр и матыль»), Ванэса Парадзі («Дзяўчына на мосце», «Сэрцаед») – самыя прыгожыя французскія актрысы разам жартуюць, улюбляюцца, хуліганяць і не перастаюць быць страснымі і рамантычнымі ні на імгненне! З 15 па 28 студзеня ў кінатэатры «Перамога» «Прыгажуні ў Парыжы» - фільм для жанчын і для мужчын, якія іх кахаюць. 

Сумесны праект «АРТ Карапарэйшн», УП «Кінавідэапракат» і  кінатэатра «Перамога» «Лiстапад. Калекцыя» будзе доўжыцца на працягу года.

Сачыце за абнаўленнямі ў раскладзе на сайтах artcorporation.by, listapad.com і kinominska.by.