Новы філь Бенуа Жако прэзентуюць падчас Берлінале

65-ты Берлінскі міжнародны кінафестываль сёння аб'явіў некаторых удзельнікаў конкурснай праграмы. Сярод іх - французскі рэжысёр Бенуа ЖАКО. Ён прэзентуе фільм «Дзённік пакаёўкі» з Леа Сяйду у галоўнай ролі.

Папярэдні фільм Бенуа Жако «ТРЫ СЭРЦЫ» сёння яшчэ можна пабачыць у кінатэатры "Перамога" у межах праекта «Лістапад. Калекцыя» у 19:10 – апошні сеанс фільма ў мінскім пракаце. Спяшайцеся пабачыць!

У конкурсе Берлінале-2015 таксама Джайра Бастамантэ, Аляксей Герман-малодшы, Пітэр Грынуэй, Андрэас Дрэзен, Біл Кондан, Тэранс Малік, Джафар Панахі, Фэн Данг Дзі, Эндру Хей, Вернар Херцаг, Цзянь Вэнь, Себасцьян Шыпер (знаёмы гледачам «Лістапада» по касцюмнай кінабіяграфіі «Людзвіг Баварскі»), Малгажата Шумоўска.

Поўная праграма Берлінале-2015 будзе аб'яўлена на наступным тыдне, а сам фестываль пройдзе з 5 па 15 лютага. Журы ўзначаліць Дарэн Аранофскі.