«Зільс-Марыя» прадстаўлены ў шасці намінацыях прэміі «Сезар»

Крыстэн СЦЮАРТ («Зільс-Марыя») стала першай у гісторыі амерыканскай актрысай, ігру якой французская кінаакадэмія адзначыла намінацыяй на прэмію "Сезар" у катэгорыі «Лепшая жаночая роля другога плана». А гэтак званаму французскаму «Оскару» ў гэтым годзе спаўняецца 40 год! 

Жульет БІНОШ галоўная роля ў карціне «ЗІЛЬС-МАРЫЯ» прынесла 9-ю намінацыю на «Сезар» (адна перамога – у 1994 годзе за «Тры колеры: сіні»). Акрамя Бінош, у 2015-м у катэгорыі «Лепшая жаночая роля» прадстаўлены, у тым ліку, Марыён КАЦІЯР («ДВА ДНІ, АДНА НОЧ») і Катрын ДЭНЁЎ («ЖАНЧЫНА Ў ДВАРЫ»).

«ЗІЛЬС-МАРЫЯ» заяўлены практычна ва ўсіх асноўных намінацыях «Сезар»: «Лепшы фільм», «Лепшая рэжысура» ( Аліўе АСАЯС), «Лепшы арыгінальны сцэнар» (Аліўе АСАЯС), «Лепшы аператар» (Йорык ЛЕ СО).
 

Фота з афіцыйнай старонкі фільма ў Facebook

Хто яшчэ з удзельнікаў ММКФ «Лістапад» прэтэндуе на Нацыянальную кінапрэмію Францыі «Сезар» у 2015 годзе?

Нашая ўвага будзе прыкаваная да вырашэння інтрыгі ў намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове», у якой прадстаўлены «ІДА» Паўла ПАЎЛІКОЎСКАГА - мінулагодні трыумфатар ММКФ «Лістапад», «МАМАЧКА» Ксаўе Далана і «ДВА ДНІ, АДНА НОЧ» Жан-П'ера и Люка ДАРДЭНАЎ. Годнымі супернікамі ім у гэтай катэгорыі выступяць «оскараўскі» чэмпіён «12 год рабства», прэтэндэнты на «Оскар-2015» «Малалецтва» и «Гатэль «Гранд Будапешт», канскі трыумфатар «Зімовая спячка».

Гіём КАНЭ можа артымаць узнагароду «За лепшую мужчынскую ролю» у паліцэйскім трылеры «НАСТУПНЫМ РАЗАМ Я БУДУ ЦЭЛІЦЦА АКУРАТ У СЭРЦА». Рамэн ДЗЮРЫС у незвычайным для сябе амплуа ў «НОВАЙ СЯБРОЎКЕ» складзе яму моцную канкурэнцую ў галоўнай акцёрскай намінацыі. 

«НАСТУПНЫМ РАЗАМ Я БУДУ ЦЭЛІЦЦА АКУРАТ У СЭРЦА» заяўлены таксама ў намінацыі «Лепшы адаптаваны сцэнар», а «НОВАЯ СЯБРОЎКА» - «Лепшыя касцюмы».

Цырымонія ўручэння пэміі «Сезар» адбудзецца 20 лютага.