Міраслаў Слабашпіцкі стаў “Дзеячам мастацтваў года”

Міраслаў Слабашпіцкі, рэжысер фільма «Племя», стаў уладальнікам прэміі «Чалавек года 2014» у намінацыі «Дзеяч мастацтваў года». Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Кіеве. Гэты тытул прысуджаецца з 1995 года, пераможцы ўзнагароджваюцца памятнай статуэткай, якая ўвасабляе агонь Праметэя. У гэтым годзе на сцэну за ўзнагародамі падымаліся таксама Вахтанг Кікабідзэ і нават Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

Сам рэжысёр адзначыў у інтэрв’ю з лаўрэатамі: “Галоўнае прафесійнае дасягненне – я зняў  самы тытулаваны ўкраінскі фільм у гісторыі кіно”.

Вось яшчэ некалькі пытанняў, на якія рэжысёр адказаў у рамках інтэрв’ю:

Быць сёння паспяховым – гэта…
Займацца любай справай і атрымліваць за гэта грошы.

Каго Вы лічыце  найбольш яскравым геніем усіх часоў і народаў?
Чалавека, які вынайшаў кола.

Што Вам больш за ўсё перашкаджае ў вашай прафесіі?
Немагчымасць зрабіць усе самому.

Працягніце фразу: “Дайце мне кропку апоры, і я...
пастаўлю туды кінакамеру".

Якая рыса характару – Ваш галоўны недахоп?
Я ўвесь складаюся з недахопаў.

З кім з гістарычных асоб Вы маглі б пасябраваць, калі былі б яго сучаснікам?
З Медычы, таму што яны падтрымлівалі мастацтва.

Які занятак для Вас – лепшы адпачынак?
Праца.


Нагадаем, што фільм «Племя» заваяваў тры ўзнагароды на кінафестывалі ў Каннах, прыз ад EFA (European Film Academy) як Еўрапейскае адкрыццё года, а на 21-ым ММКФ «Лістапад» атрымаў Гран-пры «Золата Лістапада» і Прыз ад міжнароднага журы кінапрэсы «Срэбра Лістапада» у намінацыі “Фільм як з’ява мастацтва”. Усяго карціна атрымала каля 40 узнагарод і працягвае сваё трыўмфальнае шэсце па фестывалях свету.


 Па матэрыялах: 112.ua, фота: kp.ua