“Суд” быў прызнаны лепшым фільмам Індыі

Дырэкцыі кінафестываляў Індыі абвясціла спіс карцін, якія атрымаюць узнагароды 3 мая 2015 года на цырымоніі ўручэння 62-ой Нацыянальнай кінапрэміі. Традыцыйна медалі і грашовыя прызы пераможцам уручыць Прэзідэнт Індыі.

 
«Суд» (рэж. Чайтанья Тамханэ), які стаў пераможцам у конкурсе “Маладосць на маршы” 21-га ММКФ “Лістапад”, быў названы лепшым індыйскім ігравым фільмам 2014 года. Журы адзначыла “моцнае і смелае адлюстраванне руціннага судовага працэсу”, якое “прымушае нас задумацца пра жахлівую абыякавасць інстытуцыянальных структур".

Нацыянальная кінапрэмія уручается з 1954 года і з’яўляецца, нароўні з FilmfareAwards, найбольш прэстыжнай кінематаграфічнай узнагародай у Індыі.