Эма Стоўн и Райан Гослінг заспяваюць у фільме Шазэля

Новы фільм Дам'ена Шазэля змяніў акцёрскі склад.

На прыканцы студзеня мы пісалі пра будучы праект уладальніка «Бронзы Лістапада» – мюзікл «La La Land», працуючы над якім рэжысёр ізноў уз'яднаецйца з кампазітарам «Апантанасці» Джасцінам Харвітцам. Нагадаем, што на «Лістападзе-2014» музычная драма стала выбаром гледачоў. Майлз Тэлер (сыграў у першым фільме Шазэля) і Эма Ўотсан, якія прэтэндавалі на галоўныя ролі, пакінулі праект, каб здымацца ў іншых карцінах. 

Цяпер празказваюць, што галоўная роля дастанецца Эме Стоўн, перамовы з якой вядуцца ўжо некалькі месяцаў. Яе партнёрам, верагодна, стане Райан Гослінг. Гэты акцёрскі дуэт ужо можна было ўбачыць у галівудскай рамантычнай камедыі «Гэта дурацкае каханне» і крымінальнай драме «Паляўнічыя на гангстараў».

Кадр из фильма "Эта дурацкая любовь"Кадр з фільма "Гэта дурацкае каханне"

«La La Land» - гэта гісторыя, якая сутыкае двух летуценнікаў: падаючую надзею акторку Мію і нахабнага, але прывабнага джазавага піяніста Себасц'яна. Яны закохваюцца адно ў аднаго, але хутка выяўляюць, што ў Горадзе Анёлаў балансаваць між каханнем і мастацтвам цяжэй, чым падаецца на першы погляд.

У якасці прадзюсараў фільма выступяць Джордан Хоравітц («Дзеткі ў парадку») і Фрэд Бергер.

Як піша сам рэжысёр, ён хацещ бы зрабіць «сучасны мюзікл пра Лас-Анжэлес, пачынаючы Лас-Анжэлесам, які мы ведаем, і паступова постепенно ствараючы вобраз горада як рамантычнага метраполіса – таго, які сапраўды варты тых мар, якія ён нараджае… пра тое, як своеасаблівыя рытмы Лас-Анжэлеса могуць падштурхнуць жыхароў да самага краю - у надзеі, адчаі або каханні».


Фота: filmz.ru