Абвешчаны пераможцы 26-га АРКФ «Кінатаўр»

У Сочы падвялі вынікі 26-га «Кінатаўра» - фестываля, які штогод збірае лепшыя расійскія карціны. Журы пад кіраўніцтвам Аляксея Учыцеля («ПРАГУЛКА», «КОСМАС ЯК ПРАДЧУВАННЕ») прысудзіла Галоўны праз Ганне Мелікян. На мінулым "Кінатаўры" яна заваявала ўзнагароду за рэжысуру за свой фільм «ЗОРКА». У гэтым годзе журы ўзнагародзіла яе ленту «ПРА КАХАННЕ».

Работу Ганны Мелікян ацанілі і дыстрыб'ютары: акрамя асноўнай ўзнагароды, «Маё каханне» таксама атрымала Прыз журы кінапракатчыкаў. Сярод узнагароджаных – і ўдзельнікі «Лістапада» Аляксей Федарчэнка и Васілій Сігараў, якія былі адзначаныя  адпаведна за рэжысуру і сцэнарый, а таксама атрымалі прызы ад Гільдыі кінаўцаў і кінакрытыкаў.

Спецыяльным дыпломам журы была адзначана дэбютная работа Андрэя Зайцава «14+» пра «пакаленне Укантакце».



У цэлым узнагароды былі размеркаваныя наступным чынам:

ГАЛОЎНЫ ПРАЗ КІНАФЕСТЫВАЛЮ "КІНАТАЎР"
«ПРА КАХАННЕ», рэж. Ганна Мелікян

ПРЫЗ «ЗА ЛЕПШУЮ РЭЖЫСУРУ»
«АНЁЛЫ РЭВАЛЮЦЫІ», рэж. Аляксей Федарчэнка

ПРЫЗ «ЗА ЛЕПШЫ ДЭБЮТ»
«ЧАЙКІ», рэж. Эла Манжэева

ПРЫЗ «ЗА ЛЕПШУЮ ЖАНОЧУЮ РОЛЮ»
ПАЛІНА ГРЫШЫНА («Выратаванне», рэж. Іван Вырыпаеў)

ПРЫЗ «ЗА ЛЕПШУЮ МУЖЧЫНСКУЮ РОЛЮ»
МУЖЧЫНСКІ АКЦЁРСКІ АНСАМБЛЬ: ВАСІЛІЙ БУТКЕВІЧ, АЛЯКСАНДР ПАЛЬ, ПАВЕЛ ЧЫНАРОЎ, ІВАН ЯНКОЎСКІ («Анучны звяз», рэж. Міхаіл Мясцецкі)

ПРЫЗ «ЗА ЛЕПШУЮ АПЕРАТАРСКУЮ ПРАЦУ»
АНДРЭЙ НАЙДЗЕНАЎ («Знаходка», рэж. Віктар Дземент)

ПРЫЗ ІМЯ Г. ГОРЫНА «ЗА ЛЕПШЫ СЦЭНАРЫЙ»
ВАСІЛІЙ СІГАРАЎ, АНДРЭЙ ІЛЬЯНКОЎ («КРАІНА ОЗ», рэж. Васілій Сігараў)

ПРЫЗ ІМЯ М. ТАРЫВЕДЗІЕВА «ЗА ЛЕПШУЮ МУЗЫКУ ДА ФІЛЬМА»
«СІНДРОМ ПЯТРУШКІ», рэж. Алена Хазанава

СПЕЦЫЯЛЬНЫ ДЫПЛОМ ЖУРЫ
«14+», рэж. Андрэй Зайцаў («За таленавіты і шчыры погляд на пакаленне “УКантакце”, якое спазвае вечныя каштоўнасці кахання»)

ПРЫЗ ЖУРЫ КІНАПРАКАТЧЫКАЎ
«ПРА КАХАННЕ», рэж. Ганна Мелікян

ПРЫЗЫ ГІЛЬДЫІ КІНАЗНАЎЦАЎ І КІНАКРЫТЫКАЎ «СЛОН»
«КРАІНА ОЗ», рэж. Васілій Сігараў
«АНЁЛЫ РЭВАЛЮЦЫІ», рэж. Аляксей Федарчэнка

ДЫПЛОМ ГІЛЬДЫІ КІНАЗНАЎЦАЎ І КІНАКРЫТЫКАЎ
«ПІЯНЕРЫ-ГЕРОІ», рэж. Наталля Кудрашова

Пераможцы конкурса «Кінатаўр. Кароткі метр»

ГАЛОЎНЫ ПРАЗ КОНКУРСА
«КІНАТАЎР. КАРОТКІ МЕТР»

НАСЦЯ, рэж. Кірыл Плятнеў

ДЫПЛОМ СА СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ЗГАДВАННЕМ КОНКУРСНАЙ ПРАГРАМЫ
«КІНАТАЎР. КАРОТКІ МЕТР»
(«За лаканізм формы і глыбіню зместу»)
ВЯРТАННЕ ЭРКІНА, рэж. Марыя Гуськова

ДЫПЛОМ СА СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ЗГАДВАННЕМ КОНКУРСНАЙ ПРАГРАМЫ
«КІНАТАЎР. КАРОТКІ МЕТР»
(«За цэльнасць мастацкага выказвання»)
КІРА, рэж. Уладлена Санду

ДЫПЛОМ СА СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ЗГАДВАННЕМ КОНКУРСНАЙ ПРАГРАМЫ
«КІНАТАЎР. КАРОТКІ МЕТР»
(«За стыль і любоў да жанра»)
ЗГОНШЧЫК, рэж. Максім Кулагін

ПРЫЗ ГІЛЬДЫІ КІНАЗНАЎЦАЎ І КІНАКРЫТЫКАЎ «СЛОН»
PORTFOLIO, рэж. Мікіта Тамараў

ДЫПЛОМ ГІЛЬДЫІ КІНАЗНАЎЦАЎ І КІНАКРЫТЫКАЎ
МАСОНЫ, рэж. Дар'я Уласава

ДЫПЛОМЫ ПІТЧЫНГА ДЭБЮТНЫХ ПРАЕКТАЎ
Праект «Маладая Зіна» Дар'і Уласавай
Праект «Ікс фактар» Кірыла Плятнёва