У Маскве стартуе 37-мы ММКФ

У Расіі працягваецца фестывальнае лета. Завяршыліся кінафорумы ў Іванава і Сочы, цяпер эстафету прымае сталіца з другім найстарэйшым кінафестывалем свету. 37-мы Маскоўскі міжнародны кінафестываль ужо больш за 15 гадоў узначальвае Мікіта Міхалкоў.

У гэтым годзе праграма конкурсу сабрала 12 фільмаў. Сярод прэтэндэнтаў на "Залатога Георгія" - фільм "АНКЛАЎ"Горана Радаванавіча, які ў мінулым годзе быў членам журы конкурса дакументальнага кіно ММКФ "Лістапад". За асноўную ўзнагароду будзе замагацца і фільм "ШЛАГБАУМ", сцэнарый да якога напісаў уладальнік Спецыяльнага дыплома журы "Лістапада-2014" Адзільхан Яржанаў (ГАСПАДАРЫ) разам з рэжысёрам фільма Жасуланам Пашанавым.

Старшынёй журы конкурса ігравога кіно стаў Жан-Жак Анно. Яго фільм "ТАТЭМ ВАЎКА" будзе паказаны ў Маскве як фільм адкрыцця, некалькі іншых карцін склалі рэтраспектыву рэжысёра. У склад журы таксама ўвайшлі рэжысёр Андрэй Федарчэнка (АЎСЯНКІАНЁЛЫ РЫВАЛЮЦЫІ), актрыса Жаклін Бісэт, сценарыст Фрэд Брайнерздорфер, продзюсар Фернанда Сакаловіч.

Фільмам закрыцця быў абраны фільм Серджыа Кастэліта "НІХТО НЕ ЎРАТУЕЦЦА Ў АДЗІНОЧКУ"

Полнй спіс удзельніказ асноўнага конкурсу выглядае так:

АНКЛАЎ (Горан Радаванавіч, Сербія, Германія)
АРВЕНТУР (Ірына Яўцеева, Расія)
АРМІ ЖЫВА! (Йорн Донер, Фінляндыя)
БУДЗЬ ПАСЛУХМЯНЫМ (Міпо О, Японія)
ГЕРОІ ЗЛОСЦІ (Соэ Берыятуа, Іспанія)
ДАРОГА (Рана Салем, Ліван)
ЛУЗЕРЫ (Івайла Хрыстаў, Балгарыя)
МІЛЫ ХАНС, ДАРАГІ ПЕТР (Александр Міндадзэ, Расія, Германія, Велікабрытанія)
МОРА І ЛЯТУЧАЯ РЫБА (Мехрдад Гафарзадэ, Іран)
АРЛЕАН (Андрэй Прошкін, Расія)
РАСІТА (Фрэдэрикке Аспек, Данія)
ШЛАГБАУМ (Жасулан Пашанаў, Казахстан)

Таксама ў рамках фестывалю адбудзецца конкурс дакументальнага кіно, пазаконкурсныя і спецыяльныя паказы. Напрыклад, у Маскве пакажуць "АЭЛІТУ" у суправаджэнні "Маскоўскага джазавага аркестра" пад кіраўніцтвам Ігара Бутмана. А ў апошні дзень перад адкрыццём было абвешчана, што, что фільмам-сюрпрызам кінафестывалю стала нашумелая лента "КАХАННЕ 3DГаспара Ноэ.

Даведацца пра ўсе запланаваныя паказы можна на афіцыйным сайце.

Фото: orloo.info