CentEast Market прымае заявы на фінансаванне кінапраектаў

Выдатная навіна для кінематаграфістаў з Беларусі: польская індустрыяльная панэль CentEast Market абвясціла пра пачатак прыёма заяў на фінансаванне праектаў.



 


CentEast Market быў арганізаваны Warsaw Film Foundation у 2005 годзе. Ён падтрымлівае рэжысёраў з Усходней Еўропы, дапамагаючы ім у пошуку сродкаў для завяршэнне сваіх кінапраектаў і іх наступнай дыстрыбуцыі, знаёміць між сабою прафесіяналаў і дапамагае развіццю галіны ў нашым рэгіёне.

Да ўдзелу ў конкурсе праектаў прымаюцца поўнаметражные ігравыя і дакументальныя фільмы з Беларусі,БалгарыіВенгрыіМалдовыПольшчыРумынііРасііСлавакііУкраіны і Чэхіі, якія раней не удзельнічалі ў пітчынгах або кінафестывалях. На момант падачы заявы фільмы павінны знаходзіцца на стадыі вытворчасці ці пост-прадакшн, сцэнарыі да разгляду не прымаюцца.

З заяў будзе адабрана да 10 фіналістаў. Праекты будуць разгледжаны на CentEast Market у Варшаве 16 кастрычніка 2015 года. Акрамя магчымасці атрымаць фінансаванне, CentEast Market – гэта месца сустрэчы прафесіяналаў у сферы сусветнай кінаіндустрыі.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба не пазней за 04.09.2015 адправіць на адрас CentEast Market наступныя матэрыялы:

1. Запоўненную форму заявы;
2. Ад 1 да 20 хвілін відэаматэрыялаў (у тым выпадку, калі фільм завершаны, неабходна падаць яго поўніцай) на DVD альбо па спасылцы ў інтэрнэце;
3. Англійскія субтытры;


Спіс фіналістаў будзе абвешчаны 11 верасня 2015 года.

Контактныя дадзеныя арганізатара:
E-mail: centeast@gmail.com
Адрас для адпраўкі DVD: WFF, P.O. Box 816, PL-00-950 Warsaw 1, Poland 
Паштовы адрас (для кур'ерскай даставы): WFF, ul. Lwowska 11/11, 00-660 Warsaw, Poland

Тэлефон для кансультацыі: +375 17 392-29-54 (Дырэкцыя ММКФ «Лістапад»)

Падрабязную інфармацыю можна паглядзець на сайце CentEast