22-гі ММКФ "Лістапад" - "Асалода для вачэй"


22-гі Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" адбудзецца з 6 па 13 лістапада пад слоганам «Асалода для вачэй».


«У лепшых фільмах галоўныя сэнсы хаваюцца не столькі ў рэпліках герояў, колькі ў мізансцэне кадра, гульні света і ценю, драматургіі колеру, мантажных прыёмах. Здольнасць БАЧЫЦЬ фільм, раскрываць яго таямніцы праз выяўленчыя нюансы і дэталі, гатоўнасць атрымліваць задавальненне ад сінтаксісу і пунктуацыі кінамовы, з якіх складаецца мелодыя фільму - гэта і ёсць сапраўдная асалода. Асалода для вачэй.

Ігар Сукманаў, дырэктар праграм ігравога кіно ММКФ "Лістапад"



Натхненнем для выбару сёлетняга дэвізу "Лістапада" паслужыла кніга выбітнага французскага рэжысера Франсуа Труфо "Le plaisir des yeux" (в англійскай версіі - "Eye of  Pleasure", в рускім перакладзе - "Удовольствие для глаз"), для якога асалода і вобраз непарыўна злучаныя.



Сэнс, закладзены ў слоган, адлюстроўвае і новы постар кінафестывалю. На сінім фоне, які сімвалізуе і экран, і неба, і космас, размешчаны лічбавы рад з двоек (парадкавы нумар гэтага фестывалю - 22). Ён стварае гіпнатычную ілюзю руху і робіць постар падобным да стэрэамалюнка, які прыцягвае позірк гледача. Традыцыйна афармоўцам выступіў мастак Аляксандр Каменец.

Слоган фестывалю кожны год змяняецца. Так у мінулым годзе глядачы ўбачылі "Такое рознае кіно!", а ў папярэднім годзе спазнавалі праўду ў кіно - In kino veritas.