Ісландскі акцёр Інгвар Эгерт Сігюрдсан увойдзе ў склад журы конкурса «Маладосць на маршы» XXII ММКФ «Лiстапад»



Адзін з найбольш знакамітых ісландскіх акцёраў, уладальнік прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі Інгвар Эгерт Сігюрдсан, які сыграў у фільме «Эверэст», што нядаўна выйшаў на шырокія экраны, далучэцца да журы конкурса «Маладосць на маршы» XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад».

Інгвар Эгерт Сігюрдсан нарадзіўся 22 лістапада 1963 года ў Рэйк'явіку. Беларускаму гледачу ён можа быць знаёмы па ролі інжынера Гарэлава ў фільме «K-19» (2002) і Грэндэля ў стужцы «Беавульф і Грэндэль» (2005), а таксама па ўдзелу ў карцінах выбітнага ісландскага рэжысёра Фрыдрыка Тоўра Фрыдрыксана («Востраў д'ябла» (1996), «Анёлы сусвету» (2000) «Сокалы» (2002)), стужцы «Пра каней і людзей» (2013) і фільму Бальтасара Кармакура «Эверэст» (2015). З гэтым рэжысёрам акцёр ужо раней працаваў у карціне «Багна» («Mýrin») (2006). У «Эверэсте» ён сыграў рускага альпініста Анатолія Букрэева, які выратоўвае трох членаў экспедыцыі, рызыкуючы ўласным жыццём. 


Інгвар Эгерт Сігюрдсан у фільме "Эверэст"

Сігюрдсан здымаецца як на радзіме, так і за яе межамі. Ён неаднаразова атрымоўваў нацыянальную прэмію Edda як найлепшы акцёр, быў намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі, а таксама атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый за лепшую мужчынскую ролю Еўрапейскай кінаакадэміі. Апошні фільм з удзелам Сігюрдсана – «Вераб'і» – будзе прадстаўлены ў пазаконкурснай праграме 22-га ММКФ «Лістапад». На фестывале ў Сан-Себасцьяне, які завяршыўся 26 верасня, гэта стужка атрымала «Залатую ракавіну» як лепшы фільм.

Акцёра часта запрашаюць на ролі рускіх (инжынер Гарэлаў у «К-19», Ісаак Рэўчанка ў «Насуперак сабе», Анатолій Букрэеў у «Эверэсце»), і ён сам прызнаецца, што любіць рускую культуру. У Нацыянальным тэатры Рэйк'явіка ён граў Лапахіна ў «Вішнёвым саде» ў пастаноўцы уладальніка «Залатой маскі», літоўскага рэжысёра Рымаса Тумінаса. А ў «Эвересте» акцёр выканаў песню «Зойка» Аляксандра Разенбаума на рускай мове.

У склад журы конкурса «Маладость на маршы» увойдуць таксама Пётр Шапаціннік, кіназнаўца, рэжысер, аўтар і вядучы праграмы «Кінескоп» на расійскім канале «Культура» і мексіканскі прадусар Крысціна Веласка. Веласка была адным з прадусараў фільма «Norteado (На поўнач дарогі няма)», які атрымаў галоўны прыз конкурса «Маладосць на маршы» ММКФ «Лістапад» у 2011 годзе, а ў гэтым годзе выступіла ў якасці прадусара новай работы Пітэра Грынуэя «Эйзенштэйн у Гуанахуато».

Конкурс «Маладосць на маршы» уключае дэбютныя і другія поўнаметражныя работы аўтараў з усяго свету, якія паказалі высокае рэжысёрскае майстэрства і вялікі патэнцыял.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Прэц-цэнтры в кінафестывалю «Лістапад» па тэлефонах +375 29 611 17 87, +375 17 392 29 54 або па пошце pressa@listapad.com.