Рэжысёры з 6 краін свету прымуць удзел у Конкурсе нацыянальных кінашкол 22-га ММКФ «Лістапад»



Прадстаўнікі 8 кінашкол Беларусі, Эстоніі, Чэхіі, Польшчы і Кубы будуць змагацца за ўзнагароду «За лепшы фільм конкурса маладога дакументальнага кіно». У конкурсе будзе прадстаўлена 26 караткаметражных і сярэднеметражных фільмаў. Паказы адбудуцца ў кінатэатры «Мір» з 7 па 9 лістапада.

Конкурс нацыянальных кінашкол існуе з 2012 года. За гэты час было паказана 46 фільмаў студэнтаў і выпускнікоў навучальных устаноў Францыі, Велікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Грузіі, Даніі, Італіі, Фінляндыі і, канешне, Беларусі. Праграма 2015 года б'е рэкорды: у аглядзе прымуць удзел 8 кінашкол, у рамках конкурса будзе паказана 26 дакументальных работ. Каля 20 маладых рэжысераў прыедуць у Мінск, каб прадставіць свае курсавыя і дыпломныя працы. 

У 22-м ММКФ «Лістапад» прымуць удзел кінашколы:

• БДАМ (г. Мінск, Беларусь);
• УДІК (г. Масква, Расія);
• Майстэрня А.Н.Сакурава Кабардзіна-Балкарскага дзяржаўнага універсітэта імя Х.М.Бярбекава (г. Нальчык, Расія);
• Школы документального кино и театра Марины Разбежкиной и Михаила Угарова (г. Москва, Россия);
• Факультэт кіно и тэлебачання Пражскай акадэміі вытанчаных мастацтваў (FAMU) (г. Прага, Чэхія);
• Балтыйская школа кінематаграфіі і СМІ Талінскага універсітэта (BFM) (г. Талін, Эстонія);
• Кінашкола Анджэя Вайды (Wajda School) (г. Варшава, Польшча);
• Міжнародная школа кіно і тэлебачання (Escuela Internacional de Cine y TV) (г. Гавана, Куба).

Здаецца, няма тэмы, якую абмінулі б маладыя рэжысёры. У праграму ўвайшлі гісторыі пра дзень, калі павінен быў настаць канец свету; пра фермераў, якія вырошчваюць слімакоў, пра чысцільшчыкаў абутку на адной з вуліц кубінскага мястэчка і адчайная вандроўка маладых эстонцаў да сярэднеморскіх берагоў Іспаніі, і гэта далёка не ўсё. 

Сённяшнія ўдзельнікі Конкурса нацыянальных кінашкол - гэта будучыя пераможцы  міжнародных кінафестываляў, таму што яны вучацца ў лепшых рэжысёраў. Фільмы Аляксандра Сакурава не аднойчы атрымлівалі ўзнагароды кінафестывалю ў Мінску, а рэжысёр не толькі прадстаўлял свае стужкі, але і праводзіў майстар-класы. Фільмы выкладчыка FAMU, аднаго з вядучых дакументалістаў Чэхіі, Гелены Тржэшцікавай, у 2011 і 2012 гадах прымалі ўдзел у асноўным конкурсе дакументальнага кіно мінскага кінафэсту. Выпускнікі гэтых рэжысёраў прымуць удзел у конкурсе. Кінашкола Анджэя Вайды - адна з найлепшых школ па падрыхтоўцы рэжысёраў дакументальнага кіно ў Еўропе. Вучні Марыны Разбежкінай не першы год прымаюць удзел ў прэстыжных кінафестывалях, прыедуць яны і на 22-гі ММКФ «Лістапад».

Мэта Конкурса нацыянальных кінашкол пазнаёміць глядачоў і студэнтаў творчых вну адно з адным і асаблівасцямі мовы дакументальнага кіно ў розных краінах, пераўтварыць кінатэатр «Мір» у месца для зносін і абмена вопытам і, канешне, даць магчымасць будучым беларускім дакументалістам паказаць сябе і параўнаць свае працы з фільмамі іншых студэнтаў. 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Прэц-цэнтры в кінафестывалю «Лістапад» па тэлефонах +375 29 611 17 87, +375 17 392 29 54 або па пошце pressa@listapad.com.