Вадзім Абдрашытаў узначаліць журы XXII ММКФ «Лiстапад»



Расійскі рэжысер Вадзім Абдрашытаў стане старшыней журы  асноўнага конкурса ігравога кіно XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лiстапад».

Вадзім Абдрашытаў нарадзіўся 19 студзеня 1945 года ў Харкаве. Скончыў рэжысерскі факультэт Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Фільмаграфія выбітнага аўтара налічвае дванаццаць карцін «Спыніце Патапава!» (1973), «Слова для абароны» (1976), «Паварот» (1978), «Паляванне на ліс» (1980), «Спыніўся поезд» (1982), «Парад планет» (1984), «Плюмбум, ці Небяспечная гульня» (1986), «Слуга» (1988), «Армавір» (1991), «П’еса для пасажыра» (1995), «Час танцора» (1997), «Магнітныя буры» (2003). Адзінаццаць работ створаны ў творчым саюзе са сцэнарыстам Аляксандрам Міндадзэ.

Фільмы Абдрашытава — Міндадзэ адкрылі адну з самых яркіх старонак у гісторыі савецкага і расійскага кінематографа. У 70-90-я яны прыцягвалі цікавасць гледачоў і шырока абмяркоўваліся ў грамадстве. Карціны аўтараў былі адзначаны высокімі ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў — Венецыянскага (1987), Берлінскага (1995).

Вадзім Абдрашытаў не раз прымаў удзел у рабоце кінафестывалю «Лістапад». У 1995 г. «П'еса для пасажыра»атрымала прыз журы кінематаграфістаў ММКФ. Праз два гады карціна «Час танцора» ўдзельнічала ў конкурснай праграме фестывалю. У 2004 годзе расійскі рэжысёр старшыняваў у журы Мінскага МКФ.

Гаворачы аб карцінах Абдрашытава, вельмі часта звяртаюць увагу на іх асаблівую кінематаграфічную мову. У апісанні штодзённых, бытавых гісторый заўсёды адчуваецца імкненне да міфалагічнага абагульнення. Метафізіка жыцця чалавека ў дзяржаве, грамадстве, сям’і стала дамінантнай тэмай у кінадаследаваннях Абдрашытава — Міндадзэ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Прэц-цэнтры в кінафестывалю «Лістапад» па тэлефонах +375 29 611 17 87, +375 17 392 29 54 або па пошце pressa@listapad.com.

Фота: Агенцтва "Фото ИТАР-ТАСС"