22-гі ММКФ «Лістапад» адкрое французская карціна з Жэрарам Дзепардзье і Ізабэль Юпер «Даліна кахання»



Фільмам адкрыцця 22-га ММКФ «Лістапад» стане карціна «Даліна кахання» фанцузскага рэжысёра Гійома Ніклу. Упершыню за 35 гадоў, якія прайшлі з моманта выхаду ў 1980 годзе на экраны фільма Морыса Піала «Лулу», Ізабэль Юппер і Жэрар Дзепардзье сыгралі разам. «Даліна кахання» была прадстаўлена ў асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю, у Мінску фільм пакажуць 6 лістапада ў кінатэатры «Масква».


Ізабэль Юппер и Жэрар Дзепардзье ў фільме "Даліна кахання"

У 2015 годзе кінематографу спаўняецца 120 год. Адлік вядзецца ад першага камерцыйнага паказу фільма братоў Люм’ер, які адбыўся 28 снежня 1895 года ў парыжскім Grand Café на бульвары Капуцынак. У гонар гэтага юбілею фестываль у Мінску адкрые метавіта французская карціна.

Фільм «Даліна кахання» расказвае гісторыю дзіўнага ўз’яднання былых мужа і жонкі, якія адпраўляюцца ў загадкавае падарожжа ў Даліну Смерці на сустрэчу са сваім памерлым сынам.  Разумеючы абсурднасць сітуацыі, перапоўненые суменнямі і пачуццямі ўзаемных крыўд, яны, тым не менш, гатовыя знайсці ў безжыццёвых пейзажах каліфарнійскай пустыні  прыкметы рэальнасці цуда.

«Даліна кахання» - гэта элегічнае і містычнае кіно, ў якім гульню акцераў дапаўняюць прыгожыя і ў той жа час жудасныя пейзажы каліфарнійскага нацыянальнага парку. Месца дзеяння не менш важна, чым гісторыя: сам рэжысёр называе Даліну Смерці «пасткай для праўды». Тут раскрываюцца таямніцы, выходзіць на паверхню тое, што людзі спрабуюць схаваць. Крытыкі знаходзяць ў «Даліне кахання» спасылкі да творчасці Дэвіда Лінча, а гледачы звяртаюць увагу на саундтрэк Шарля Іва і назіраюць за дынамікай адносін герояў Юппер і Дзепардзье. Для апошняга гэты фільм стаў адной з самых моцных акцёрскіх работ за апошнія гады.

З Юппер Гійом Ніклу ўжо працаваў на здымачнай пляцоўцы фільма «Манахіня», які прымаў удзел у Берлінскім кінафестывалі ў 2013 годзе. Праз год у Берліне была прадстаўлена іншая лента рэжысёра – «Выкраданне Мішэля Уэльбека». Прэм’ера «Даліны кахання» адбылася ў Канне ў 2015 годзе

Кінатэатр «Масква» ў гэтым годзе стане паўнавартаснай фестывальнай пляцоўкай. Калі на «Лістападзе-2014» тут праходзілі толькі цырымоніі адкрыцця і закрыцця, то цяпер у «Маскве» ўвесь фестывальны тыдзень будуць дэманстравацца фільмы 22-га ММКФ «Лістапад».

22-гі кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 6 па 13 лістапада 2015 года ў Мінску пры інфармацыйнай падтрымцы БелТА, Белтэлерадыёкампаніі, інтэрнэт-часопіса «Культпрасвет», інтэрнэт-парталаў «Кіноут», «Профісінема», Relax.by, газет «Зорька», «Аргументы і факты», «Звязда», часопісаў «На экранах», «Belavia on Air», радыё «Unistar», тэлеканал Мінск TV, інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны». Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць у Прэс-цэнтры кінафестывалю «Лістапад» па тэлефонах +375 29 611 17 87, +375 44 795 13 97 ці па пошце pressa@listapad.com.