Госці фестывалю мінулых гадоў дзеляцца вопытам у новай рубрыцы I KNOW HOW

Мы рады прадставіць Вам новую рубрыку сайта: I KNOW HOW. З нагоды правядзення першай індустрыяльнай платформы Know how у гэтым годзе ў рамках 22 ММКФ Лiстапад мы папрасілі гасцей мінулага фестываля падзяліцца з намі сваім прафесійным вопытам.

Старт рубрыцы даў амерыканскі рэжысёр Шон Бэйкер, які ўзначальваў журы конкурса ігравога кіно "Маладосць на маршы" "Лістапада-2014". Яго новы фільм "Мандарын", зняты на iPhone, увайшоў у конкурсную праграму кінафестываля "Сандэнс" у 2015 годзе. Пра тое, як правільна арганізаваць работу з такім абсталяваннем, ён расказаў гасцям фестываля ў сваім відэазвароце. Ніжэй – гэта відэа, а калі хочаце больш даведацца пра капрадукцыю і работу акцёра – заходзьце ў рубрыку I KNOW HOW