Навіны

«Жарсці апоўначы» будуць трымаць Мінскіх гледачоў у напрузе

У самай жанравай пазаконкурснай секцыі 23-га Мінскага кінафестывалю «Лicтапад» «Жарсці апоўначы» сабраныя фільмы, чые змрочныя сюжэты, апакаліптычныя фантазіі і неспадзяваныя развязкі будуць доўга трымаць у напрузе аматараў вострых відовішчаў.

АБВЕШЧАНЫ РАСКЛАД ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЫ

Індустрыяльная платформа 23-га ММКФ «Лістапад» будзе працаваць з 5 па 10 лістапада ў Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57).

Прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная анансаванню конкурснай праграмы 23-га ММКФ «Лістапад»

20 кастрычніка ў кінатэатры «Мір» прайшла прэс-канферэнцыя, дзе анансавалі фільмы конкурснай праграмы МКФ «Лістапад» і распавялі пра дэталі арганізацыі фестываля, а таксама пра кошт квіткоў.

ЧАТЫРЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ ФІЛЬМЫ ПРА МУЗЫКУ Ў ПРАГРАМЕ “МУЗЫКА DOC”

"Музыка DOC" – адна з самых яскравых праграм дакументальных фільмаў 23-га Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад”, пасвечаная “стэнаграфіі пачуццяў” – музыцы. У гэтым годзе гледачы адправяцца ў шалёнае падарожжа з патрыярхамі рок-сцэны The Rolling stones, вачамі Джыма Джармуша ўбачаць легендарнага фронтмэна The Stooges Іггі Попа, наблізяцца да загадкавага і абвеянага міфамі Алега Каравайчука і пагрузяцца ў глыбокі духоўны свет музыкі эстонскага кампазітара Арво Пярта.

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ З АБ’ЯЎЛЕННЕМ ПРАГРАМЫ 23-ГА ММКФ “ЛІСТАПАД” АДБУДЗЕЦЦА 20 КАСТРЫЧНІКА
З 4 па 11 лістапада Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” прадставіць лепшае аўтарскае кіно адыходзячага года.
УЛАДАЛЬНІК УЗНАГАРОД МКФ У БЕРЛІНЕ І ЛАКАРНА ДЭНІ КАТЭ УЗНАЧАЛІЦЬ ЖУРЫ КОНКУРСУ «МАЛАДОСЦЬ НА МАРШЫ» 23-ГА ММКФ «ЛІСТАПАД»
У Мінку рэжысёр прадставіць два сваіх фільма: «Вік+Фло сустрэлі мядзведзя» і «Барыс без Беатрыс».
ІНДУСТРЫЯЛЬНАЯ ПЛАТФОРМА 23-ГА ММКФ «ЛІСТАПАД» ЗАСЯРОДЗІЦЦА НА ПРАБЛЕМАХ БЕЛАРУСКАЙ КІНАІНДУСТРЫІ
Індустрыяльная платформа будзе працаваць у межах Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» з 5 па 10 лістапада ў Галерэі TUT.BY.
У МІНСКІ ПРАКАТ ВЫХОДЗІЦЬ НОВЫ ФІЛЬМ МАЙСТРА «ЧОРНАЙ КАМЕДЫІ» ТОДА СОЛАНДЗА «ТАКСА»
У пракат выходзіць трагікамедыя «Такса» ад аднаго з вядучых рэжысёраў незалежнага амерыканскага кіно Тода Соландза.