АБВЕШЧАНЫ РАСКЛАД ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЫ

Індустрыяльная платформа 23-га ММКФ «Лістапад» будзе працаваць з 5 па 10 лістапада ў Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57).

тут_бай1.jpg


5 ЛІСТАПАДА

12:00 - 19:00

Адкрыццё Індустрыяльнай платформы. Дзень віртуальнай рэальнасці «VIR: Cinema» ў партнёрстве з кампаніяй Feeling films. Падрабязны расклад мерапрыемстваў ─ у групе падзеі. Рэгістрацыя даступная па спасылцы.

19:30 - 20:30

Сімоне Бауман. Псіха-фізіка ко-прадукцыі. Пытанні даверу і праца з бюджэтам. Вопытны нямецкі прадзюсер (LE Vision Film) і прадстаўнік German Films ва Усходняй Еўропе раскажа пра магчымасці, якія адкрывае ўдзел у ко-прадукцыйным праекце, сістэме фінансавання і працы над сумеснымі бюджэтамі.

6 ЛІСТАПАДА - ДЗЕНЬ беларускіх ініцыятыў

14:00 - 16:30

Алеся Грыбок. Усё пра відэаматэрыялы кінаакцёра

16:30 - 18:30

Андрэй Кудзіненка. Прэзентацыя праекта «Хранатоп. ART: Reboot »

19:00 - 21:00

Андрэй Курэйчык. Прэзентацыя праекта «PartyZan Film»

7 ЛІСТАПАДА - ДЗЕНЬ міжнароднага кінафестывалю

14:00 - 16.00

Ленка Тырпакова. Адбор на фестываль у Карлавых Варах і апошнія тэндэнцыі сусветных кінарынкаў.

Драматург і адбіральніца фестывалю ў Карлавых Варах раскажа, як беларускім рэжысёрам і прадзюсерам трапіць на фестываль і якія ёсць магчымасці ў пошуку фінансавання і партнёраў на KVIFF.com. Для тых, хто зацікаўлены ў міжнародным прасоўванні сваіх работ і апошніх тэндэнцыях сусветных кінарынкаў.

18:00 - 20:00

Раберта Куэто. Адбор на San Sebastian Film Festival, шляхі развіцця нацыянальнай кінаіндустрыі.

Прафесар аўдыёвізуальных камунікацый ва Універсітэце Карласа III у Мадрыдзе. Член адборачнага камітэта фестывалю ў Сан-Себасцьяне, ён таксама ўваходзіць у склад рэдакцыі часопіса Cahiers du Cinéma España. Раберта раскажа пра структуру фестывалю, навінкі і тэмы свету кіно заходняй Еўропы і пра ўплыў фестывалю на нацыянальную індустрыю.

8 ЛІСТАПАДА

Расклад удакладняецца.

9 ЛІСТАПАДА - ДЗЕНЬ прадзюсара

18:00 - 19:00

Крысцін Камдэсю. Сістэма кінавытворчасці ў Францыі. Ідэал і рэальнасць.

Былы генеральны дырэктар Gaumont тэлебачання запусціла сваю ўласную вытворчую кампанію ALEGRIA ў 2001 годзе. Яна была абраная ў калегію USPA (лідзіруючае аб'яднанне тэле-прадзюсераў ў Францыі), з’яўляецца членам Еўрапейскай дакументальнай супольнасці і Еўрапейскай кінаакадэміі. Крысцін раскажа пра французскую мадэль кінавытворчасці, што будзе цікава ўсім, хто шукае фінансаванне праектаў і хоча разумець, якія ёсць магчымасці супрацоўніцтва.

19:00 - 20:30

Наталля Дрозд. Дэвэлапмент ─ навошта так доўга чакаць?

Дасведчаны ко-прадзюсер. Прадзюсер фільмаў - удзельнікаў ММКФ "Лістапад": “Пецярбург. Толькі па любві” (2016), “Я не вярнуся” (2013). Наталля раскладзе па палічках працэс дэвэлапмента і разгорнута патлумачыць асноўныя этапы вытворчасці і рызыкі, якія неабходна прыняць да ўвагі. Карысна для ўсіх, хто працуе над кінапраектамі і хоча ўлічыць максімум дэталяў пры падрыхтоўцы.

10 ЛІСТАПАДА 

18.00 - 21.00

«Сцэнарнае сватаўство» і сустрэча з прадзюсерамі.

Даты і час удакладняюцца:

Павел Лазінскі. Майстар-клас

Рэжысёр, удзельнік і пераможца Фестывалю ( «Бацька і сын», Гран-пры «За лепшы дакументальны фільм», 2013 г.)

Барташ Канопка. Майстар-клас

Адкрыты адукацыйны пітчынг: Вынікі

На ўсе мерапрыемствы Індустрыяльнай платформы патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Уваход на мерапрыемствы будзе ажыццяўляцца па квітках, якія ўдзельнікі атрымаюць на электронную пошту, указаную пры рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна па спасылцы.