«Жарсці апоўначы» будуць трымаць Мінскіх гледачоў у напрузе

У самай жанравай пазаконкурснай секцыі 23-га Мінскага кінафестывалю «Лicтапад» «Жарсці апоўначы» сабраныя фільмы, чые змрочныя сюжэты, апакаліптычныя фантазіі і неспадзяваныя развязкі будуць доўга трымаць у напрузе аматараў вострых відовішчаў.

Знятыя ў жанрах псіхатрылера, хорару і «чорнай» камедыі, гэтыя карціны закліканы не проста «расхістваць» нервовыя сістэмы. Яны даюць падставу задумацца пра стан нашага вельмі вар'яцкага свету, які варты як нашых кпінаў, так і нашай спагады. Чакаецца, што на начных сеансах мы пабачым зомбі і монстраў у чалавечым абліччы, а таксама разгарацца страсці, якія не саступяць шэкспіраўскім.

ГАНЧАКІ КАХАННЯ (Аўстралія)

Рэжысёр: Бэн Янг
У ролях: Эма Бут, Эшлі Камінгс, Стэфэн Кары, Сюзі Портэр, Дэміан дэ Монтэмас, Харысан Гілбертсан

Hounds-of-Love-1-Vicki-walking-night-1526.jpgПрыз Федэрацыі крытыкаў Еўропы і Міжземнамор'я FEODORA за лепшае выкананне жаночай ролі (Эшлі Камінгс) на Венецыянскім МКФ (2016)

У сярэдзіне 80-х гадоў шлюбная пара з небяспечнага прыгарада Пэрта выкрадае 17-гадовую Вікі Малоун. У зняволенні дзяўчына назірае за няпростымі адносінамі паміж яе выкрадальнікамі. Узброіўшыся гэтымі ведамі, яна спрабуе настроіць іх супраць аздін аднаго, бо толькі так яна зможа застацца ў жывых…

ЦЯГНІК Ў ПУСАН (Паўднёвая Карэя)

Рэжысёр: Ён Сан-хо
У ролях: Кон Чу, Кім Са-Ан, Чон Рю-Мі, Ма Тон-Сок, Чхве У-Сік 

36_SKS5997.jpgФільм-удзельнік пазаконкурснага паўночнага паказу на Канскім МКФ (2016)

Праз загадкавую эпідэмію віруса абвешчана надзвычайнае становішча. Хуткасны цягнік у Пусан стаў часовым прытулкам для тых, хто змог вырвацца з ахопленага эпідэміяй Сеула. Выпадковыя пасажыры не чакалі, што іх білет на гэты цягнік стане шчаслівым, але ці надоўга... Сардэчна запрашаем на борт зомбі-экспрэса і… паспрабуйце застацца ў жывых.

ГОРАН (Харватыя)

Рэжысёр: Нэвіо Марасовіч
Уролях: Франьё Дзіяк, Наталля Яньіч, Горан Багдан, Янка Паповіч Воларыч 

GORAN_3.jpgПрыз «Чорны конь» за лепшую мужчынскую ролю на МКФ «Фантазія» ў Канадзе

Горан жыве звычайным жыццём у асяроддзі сяброў і блізкіх у маляўнічым, занесеным снегам горным кутку Харватыі. Гэтай бесклапотнай ідыліі прыходзіць канец, калі жонка паведамляе Горану, што чакае дзіця. Радасная навіна скіне героя ў шок і роспач, што прывядзе сітуацыю да недарэчнага і жудаснага зыходу, а беласнежную зіму афарбуе ў колер крыві.