ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ З АБ’ЯЎЛЕННЕМ ПРАГРАМЫ 23-ГА ММКФ “ЛІСТАПАД” АДБУДЗЕЦЦА 20 КАСТРЫЧНІКА

З 4 па 11 лістапада Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” прадставіць лепшае аўтарскае кіно адыходзячага года. Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пры ўдзеле Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 20 кастрычніка 2016 г. (Чацвер) у кінатэатры “Мір” па адрасе вул. Казлова, 4а, кіназал 1.

Адкрыццё прэс-канферэнцыі ў 11.00. Запрашаем журналістаў прыбыць да пачатку рэгістрацыі ў 10.30.

На прэс-канферэнцыі будзе аб’яўлена праграма 23-га ММКФ “Лістапад”, прадстаўлены трэйлеры фільмаў асноўных конкурсных праграм. Вы зможаце даведацца пра падрабязнасці падрыхтоўкі да фестываля, кошт і парадак рэалізацыі білетаў, гатоўнасць пляцовак Фестывалю.

У якасці спікераў на прэс-канферэнцыю запрошаны:

–   Белякова Ірына – загадчык аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

Багаварава Вольга – загадчык аддзела рэпертуарнага планавання і прагназавання УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама;

–  Крашэўская Анжэліка – дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад”, дырэктар Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”;

–  Сукманаў Ігар – дырэктар праграм ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад”, дырэктар конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аудыторыі “Лістападзік”;

– Дзям’янава Ірына – дырэктар праграм неігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад”;

–  Бобрыкава Лізавета – каардынатар Індустрыяльнай платформы ММКФ “Лістапад”.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, у прэс-службу 23-га ММКФ “Лістапад” па тэлефонах: +375(44)509-92-29, +375(44)509-92-37.