Каханне і арт-мэйнстрым – люты ў «Лістапад. Калекцыі»

Першая палова лютага ў праекце «Лістапад. Калекцыя» пройдзе пад знакам кахання і жыцця! Здзіўляць мінчан будзе калейдаскоп гісторый ад легендарнага французскага рэжысёра Клода Лелуша – яго аптымістычная меладрама «12 мелодый кахання». Потым праект пакажа зборнік лепшых рамантычных кароткаметражак напрасткі з Італіі. У другой палове месяца ў пракат выйдуць дзве арт-хаўс стужкі, што сталі сенсацыямі на Канскім фестывалі 2017 года –трылер грэчаскага рэжысёра Ёргаса Ланцімаса «Забойства свяшчэннага аленя» і нямецка-французская карціна Фаціха Акіна «На мяжы».

2.jpgКадр з фільма «12 мелодый кахання»

Напачатку лютага, напярэдадні Дня святога Валянціна ў мінскі пракат выйдзе новая карціна ад рэжысёра фільма «Мужчына і жанчына», уладальніка прэміі «Оскар» Клода Лелуша – «12 мелодый кахання». У маленькім бургундскім мястэчку Бон пануе джазавы настрой. Тут праходзіць штогадовы фестываль музыкі, а 12 мужчын і 12 жанчын, незаўважаючы нічога навокал, працягваюць жыць сваім жыццём. Яны ўлюбляюцца, фліртуюць, прызначаюць спатканні, змяняюць, разводзяцца і робяць прапановы рукі і сэрца. Акунуцца ў любоўную атмасферу напярэдадні самага рамантычнага дня ў годзе можна з 8 па 18 лютага ў кінатэатры «Цэнтральны» і з 14 па 28 лютага ў Falcon Club Буцік Кіно.

itbest2_1.jpgКадр з фільма «ITALIAN BEST SHORTS 2: Каханне у вечным горадзе»

Таксама з 14 па 28 лютага ў Falcon Club Буцік Кіно пройдуць паказы зборніка лепшых італьянскіх кароткаметражак пра каханне. Альманах «ITALIAN BEST SHORTS 2: Каханне у вечным горадзе», сабраны з сямі самых яркіх італьянскіх кароткіх меладрам і камедый – гэта прызнанне ў любові да хараства чалавечых зносін са светам, з сабой, адзін з адным. У кінатэатры «Піянер» зборнік пакажуць з 1 па 7 сакавіка.

3.jpgКадр з фільма «Забойства свяшчэннага аленя»

У сярэдзіне лютага на экраны выйдзе кінасенсацыя мінулага года – арт-трылер Ёргаса Ланцімаса «Забойства свяшчэннага аленя». Таленавіты кардыяхірург Стывен (Колін Фарэл) жыве шчасліва з жонкай Ганнай (Ніколь Кідман) і двума чароўнымі дзецьмі. Гэтай сямейнай ідыліі пагражае здань з мінулага, якое Стывену больш не пад сілу хаваць. Сусветная прэм'ера карціны адбылася на Канскім кінафестывалі 2017 года, дзе фільм атрымаў узнагароду за лепшы сцэнар і намінаваўся на «Залатую пальмавую галіну». Убачыць наймоцную па ступені напалу стужку Ланцімаса можна з 15 па 21 лютага ў кінатэатры «Ракета» і па 28 лютага ў Falcon Club Буцік Кіно.

4.jpgКадр з фільма «На мяжы»

Завершыць месяц у праекце «Лістапад. Калекцыя» – «лепшы фільм на замежнай мове» па версіі «Залатога глобуса», што прайшоў напачатку студзеня гэтага года – «На мяжы» Фаціха Акіна. Ідэальнае жыццё Каці ў адно імгненне ператварылася ў руіны – у выніку тэрарыстычнага акта загінулі яе муж і сын. У вар'яцкім пошуку вінаватых бессэнсоўнага забойства Каця не знаходзіць справядлівасці. І пасля доўгага смутку, у абсалютнай немачы яна ідзе на радыкальныя меры. Даян Кругер, якая выканала галоўную ролю ў фільме, стала ўладальніцай узнагароды за «лепшую жаночую ролю» на Канскім кінафестывалі.