РАСПАЧАТЫ ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА ЎДЗЕЛ У ЮБІЛЕЙНЫМ 25-М ММКФ «ЛІСТАПАД»

Стань удзельнікам 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»! 

Распачаты прыём заявак на ўдзел у юбілейным 25-м ММКФ «Лістапад», які адбудзецца з 2 па 9 лістапада 2018 года. Падача заявак на ўдзел у ММКФ «Лістапад» ажыццяўляецца ў рамках шасці конкурсных праграм:

  • Асноўны конкурс ігравога кіно;
  • Конкурс ігравога кіно «Маладосць на маршы»;
  • Асноўны конкурс дакументальнага кіно;
  • Конкурс нацыянальных кінашкол (дакументальнае кіно);
  • Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік»;
  • Нацыянальны конкурс.

Да ўдзелу ў «Лістападзе» прымаюцца поўнаметражныя карціны, створаныя за апошнія паўтара гады. Звяртаем увагу, што кароткаметражныя працы могуць прымаць удзел толькі ў Нацыянальным конкурсе і Конкурсе нацыянальных кінашкол.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі гэтага года прымаюцца да 9 верасня 2018.

З парадкам, умовамі і тэрмінамі падачы заявак можна пазнаёміцца ў раздзеле «Удзельнікам» на афіцыйным сайце Фестывалю. Палажэнне аб правядзенні 25-га ММКФ знаходзіцца ў раздзеле «Рэгламент».

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» – самая буйная і значная кінападзея Беларусі, якая праводзіцца штогод у лістападзе. «Лістапад» акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў краін Балтыі, Цэнтральнай Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У ММКФ «Лістапад» штогод удзельнічае каля 150 фільмаў больш чым з 45 краін, адбываецца 200 паказаў на 6 пляцоўках. Паказы фільмаў суправаджаюцца абмеркаваннем з аўтарамі ў фармаце Q&A. Вялікую праграму дапаўняюць майстар-класы і рэтраспектыўныя паказы. ММКФ «Лістапад» штогод наведваюць да 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету.

Заснавальнікамі ММКФ «Лістапад» з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.