Фэст дакументальнага кіно «Флаэртыана» запрашае кінематаграфістаў з Беларусі на трэнінг

Міжнародны трэнінг і пітчынг для дакументалістаў з Расіі і краін Усходняга партнёрства «Флаэртыана–Форум» пройдзе з 15 па 20 верасня ў Пермі (Расія) у рамках Міжнароднага фэсту дакументальнага кіно «Флаэртыана».

DplM4pBmcNI.jpgФота: The first Kazan Forum of Innovative Financial Technologies Finnopolis 2015, Sept. 17, 2015

Галоўнае заданне форума – прэзентацыя дакументальных фільмаў у пачатковай стадыі вытворчасці перад патэнцыйнымі прадусарамі, зацікаўленымі ў супрацы з дакументалістамі з Расіі і краін Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).

Форум складаецца з дзвюх частак: трэнінгу для студэнтаў і распачыналых рэжысёраў і прадусараў і пітчынгу для лепшых праектаў, адабраных пасля трэнінгу, і праектаў прафесійных кінематаграфістаў, адабраных папярэдне па заявах.

У рамках трэнінгу дасведчаныя прадусары і рэжысёры з розных краін праводзяць майстар-класы, семінары, трэнінгі і індывідуальныя кансультацыі, на якіх удзельнікі атрымаюць рэкамендацыі пра тое, як прэзентаваць свае праекты.

Падчас пітчынгу ўдзельнікі трэнінгу з лепшымі праектамі і прафесійныя кінематаграфісты прэзентуюць праекты экспертам (прадусарам, дыстрыбутарам, рэдактарам тэлеканалаў) з Расіі і Заходняй Еўропы.

Асноўныя патрабаванні да праектаў, заяўленых на конкурс:

– да ўдзелу дапушчаюцца дакументальныя фільмы з Расіі і краін Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна);

– праект павінен мець міжнародны патэнцыял;

– праект можа быць на кожнай стадыі вытворчасці;

– падаваць заяву на ўдзел можа рэжысёр ці прадусар праекта. Адзін заяўнік можа падаць толькі адзін праект.

Для таго, каб узяць удзел у праекце, трэба запоўніць заяву, а таксама выслаць на адрас арганізатараў дадатковыя матэрыялы. Больш дэталёвую інфармацыю пра праект можна пазнаць на сайце фэсту ці па электронным адрасе – flahertiana.forum@gmail.com.