Карціна «Крышталь» беларускі Дар'і Жук атрымала Гран-пры Адэскага міжнароднага кінафэсту

21 ліпеня на цырымоніі зачынення 9-га Адэскага міжнароднага кінафэсту беларускі фільм «Крышталь» быў уганараваны Гран-пры «Залаты Дзюк» і грашовага прыза ў памеры дзесяці тысяч еўра. Галоўны прыз фэсту вызначаецца шляхам глядацкага галасавання, фаварытам якога сёлета стала карціна рэжысёра Дар'і Жук.

42837960354_a69970035b_k.jpgДар'я Жук з мужам Гаем Цімбала, якія згулялі эпізадычную ролю ў фільме, Odesa IFF

«Гэта ўзнагарода вельмі шмат значыць для мяне, гэта мой першы фільм. Гэта велізарны падарунак і гонар для маёй каманды і, самае галоўнае, прарыў для нашай невялікай краіны, якая знаходзіцца побач, і фільмы якой рэдка трапляюць на фэсты міжнароднага маштабу», – сказала на цырымоніі зачынення Адэскага кінафэсту Дар'я Жук. Узнагароджанне ўдзельнікаў прайшло ў Адэскім тэатры оперы і балета. Часопіс «Forbes» уключыў яго ў спіс самых незвычайных выбітнасцяў Усходняй Еўропы.

У асноўным конкурсе фэсту сёлета было пададзена 12 карцін з розных краін свету, сярод якіх – удзельнікі Канскага, Берлінскага і іншых фэстаў.

Адэскі міжнародны кінафэст – адзін з самых значных кінафорумаў Усходняй Еўропы і найбуйная кінападзея Украіны. Фэст штогод збірае больш за сто тысяч гледачоў і мноства замежных гасцей, у тым ліку, зорак. Гасцямі фэсту ў розныя гады былі акторы Джон Малкавіч, Ізабель Юпэр, рэжысёры Дарэн Аранофскі, Агнешка Холанд і многія іншыя ключавыя фігуры сучаснага кіно. Сёлета прыз кінафэсту за ўнёсак у кінамастацтва быў уручаны брытанскай акторцы Жаклін Бісэт.

43482512012_4bc47a7065_k.jpgДар'я Жук і акторы фільма Аліна Насібуліна і Юрый Барысаў на прэзентаванні фільма, Odesa IFF

Дзеянне фільма «Крышталь» адбываецца ў Беларусі ў 90-я гады. Па сюжэце дзяўчына-дыджэй Веля марыць з'ехаць у Амерыку, але робіць абмылу ў заяве на візу і зараз змушана правесці тыдзень у невялікім завадскім гарадку.

«Крышталь» зняты супольна кінакампаніямі Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі. Сусветная прэм'ера фільма адбылася 30 чэрвеня на кінафэсце ў Карлавых Варах. Карціна была ўганаравана высокай ацэнкі замежных крытыкаў і працягвае атрымваць запрашэнні на міжнародныя кінафэсты. Таксама фільм быў абраны беларускім оскараўскім камітэтам для вылучэння на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі.

Фільм «Крышталь» выйдзе на экраны ў Беларусі 30 жніўня. Пракат у РБ будзе ажыццяўляць Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».