25-Ы ММКФ «ЛІСТАПАД» ПАЧЫНАЕ АКРЭДЫТАЦЫЮ ДЛЯ ПРАДСТАЎНІКОЎ СМІ

Акрэдытацыя на 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адкрыта.

Да 30 верасня кінакрытыкам, журналістам і блогерам прапануецца падаць заяўку на акрэдытацыю, якая дазволіць прымаць удзел у мерапрыемствах кінафоруму, мець магчымасць наведваць кінапаказы і мець зносіны з гасцямі, а таксама найбольш поўна і аператыўна асвятляць працу фестывалю. Для праходжання працэдуры акрэдытацыі неабходна запоўніць заяўку. Аўтараў, якія ніколі раней не асвятлялі Мінскі міжнародны кінафестываль, просім акрэсліць прыкладны план будучых публікацый. Дадатковую інфармацыю і форму для заяўкі можна таксама знайсці на афіцыйным сайце фестывалю listapad.com у раздзеле «Акрэдытацыя».

Калі заяўніку неабходна прымацаваць файлы, якія пацвярджаюць працу на кінафестывалі ў мінулыя гады, чакаем іх на listapadpress@gmail.com з тэмай «Акрэдытацыя. Вашы імя і прозвішча».

Нагадваем, што акрэдытацыя журналістаў адбываецца ў межах квот:
  • друкаванае і онлайн выданне – не больш за 2 чалавек (журналіст і фатограф);
  • радыёкампанія – не больш за 1 чалавека ад праекта;
  • інфармацыйнае агенцтва – не больш 2 чалавек;
  • тэлекампанія – не больш за 3 чалавек ад праекта;
  • блог – 1 чалавек

Заяўкі з некарэктнымі адказамі на абавязковыя пытанні прэс-цэнтрам не разглядаюцца. Пытанні, звязаныя з працэдурай акрэдытацыі, дасылайце на listapadpress@gmail.com.

Звяртаем вашу ўвагу: у верасні стартуе інфармацыйная рассылка, прысвечаная падзеям будучага кінафоруму.

25-ы кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 2 па 9 лістапада 2018 года ў Мінску. Арганізатар самай значнай кінападзеі года – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускага саюза кінематаграфістаў.