«Лістапад» шукае валанцёраў!

З 2 па 9 лістапада 2018 года ў Мінску пройдзе самая вялікая падзея ў сферы кіно ў Беларусі – 25-ы Мінскі міжнародны кінафэст «Лістапад». Тым, хто не хоча здавольвацца роллю гледача, мы прапануем узяць удзел у працы кінафэстывалю ў ролі валанцёраў!

Listapsd_2018_volunteers_980x398.png

Нам патрэбныя:

валанцёры прэс-цэнтра (каардынатары: прэс-імпрэз, па арганізацыі інтэрв'ю, па праходах на паказы, журналісты, дзяжурны «гарачай лініі», валанцёры на маніторынг публікацый, загрузку інфармацыі на сайт, вядзенне сац. сетак, аналітыку, крэатыў, пошук кантактаў, пераклад інтэрв'ю);

валанцёры гаспадарчай службы (разгрузкі, пазменная дапамога ў офісе, кур'еры па даставе фільмакопій);

валанцёры гасцявой службы і суправаджэння (выдатныя веды замежных моў, сустрэча гасцей у аэрапорце і на вакзалах, праца на стойках інфармацыі з замежнымі гасцямі, суправаджэнне, праца ў гасцініцы);

перакладнікі (выдатныя веды замежных моў, запуск і іншая праца з субтытрамі (валоданне кампутарам на ўзроўні ўпэўненага карыстальніка), пераклад Q&A, дапамога замежным гасцям фэстывалю ў кінатэатры);

памагатыя на месцах правядзення імпрэз (дапамога ў арганізацыі глядацкага галасавання, анкетаванні, праца на цырымоніях адкрыцця і закрыцця, дзяжурныя па кінатэатрах, падрыхтоўка і запаўненне залы);

білетная і рэкламная службы (праца ў кол-цэнтры па апрацоўцы заяў, забеспячэнне партнёраў фэсту прахаднымі квіткамі, каардынацыя і кантроль рэкламных пытанняў імпрэзы, праверка выканання рэкламных абавязанняў падраднікамі);

фатографы, відэёграфы (запіс і мантаж відэа), інстаграм (фота на тэлефон, лайв-трансляцыі).

Валанцёры неабходны на ўсіх этапах працы фэсту. Сярод асноўных патрабаванняў – узрост ад 18 гадоў, адказнасць, пунктуальнасць, гатовасць кіравацца ўказанням і працаваць як частка каманды, здольнасць ветліва і прыязна мець зносіны з вялікай колькасцю людзей. Мы чакаем тых, хто любіць кіно і гатоў да новага досведу!

Запаўняйце анлайн-анкету да 5 кастрычніка і станавіцеся часткай міжнароднага кінафэстывалю!